Навіны

Mark Formelle выпусціў новую калекцыю — у стылі сусветна вядомага мастака з Гродна

У Mark Formelle выйшла новая калекцыя хатняга адзення — à la Bakst. У ёй выкарысталі прынты на аснове работ мастака з сусветным імем — Льва Бакста, ураджэнца Гродна.

Бакст зрабіў уплыў на свет моды яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя, нагадаў беларускі брэнд у сваіх сацсетках. Для новай калекцыі стварылі яркія прынты «з персідскім каларытам». Кошты на камплекты з шортаў з жакетам — 60−70 руб., штаноў з жакетам — 90 руб.

Калекцыя à la Bakst стала часткай калекцыі Art U Wear, заснаванай на працах ілюстратараў і пераасэнсаванні прац вядомых сусветных мастакоў.

Леў (Ляон) Самойлавіч Бакст (сапраўднае імя — Лейб-Хаім Ізраілевіч Розенберг) — мастак-мадэрніст, сцэнограф, ілюстратар і дызайнер. Нарадзіўся ў артадаксальнай яўрэйскай сям'і ў Гродне ў 1866 годзе. Вучыўся ў акадэміі мастацтваў у Санкт-Пецярбургу. Працаваў у асноўным у Санкт-Пецярбургу і Парыжы. Выкладаў у прыватнай мастацкай школе Званцавай у Санкт-Пецярбургу, адным з вучняў быў Марк Шагал. Майстар станковага жывапісу і тэатральнай графікі, аўтар дэкарацый і касцюмаў для балетаў Сяргея Дзягілева «Шэхеразада» (1910), «Дафніс і Хлоя» (1912), «Жартаўніцы» (1917) і іншых.

У пачатку 1910-х заняўся стварэннем мадэляў адзення. У 1914 годзе ў Парыжы атрымаў вышэйшую ўзнагароду Францыі - Ордэн Ганаровага Легіёна (другі раз — у 1924 годзе), у Санкт-Пецярбургу — званне акадэміка ў Акадэміі мастацтваў. Пры гэтым у пададзеным прашэнні аб праве пражываць у Пецярбургу яму адмовілі з-за таго, што ён быў яўрэй. Памёр у Парыжы ў 1924 годзе. У Гродне ў яго гонар названа адна з вуліц у мікрараёне Паўднёвы і рэстаран «Бакст».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025