Навіны

У нямецкага ультраправага дэпутата знайшлі ў Гродзенскай вобласці ферму па вырошчванні цыбулі

Дэпутата парламента зямлі Саксонія Ёрга Дорнаў ад скрайне правай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) могуць пакараць за тое, што ён прыхаваў свае сувязі з Беларуссю. Аказалася, што палітык валодае буйным сельгаспрадпрыемствам ТАА «Цыбулька-Бел». Яно зарэгістравана ў аграгарадку Гуды Лідскага раёна і займаецца вырошчваннем «гародніны, бахчавых, карняплодных, клубняплодных культур».

Расследаванне правяло выданне «Welt am Sonntag» (нядзельны выпуск грамадска-палітычнай газеты «Die Welt»), на яго спасылаецца Bild (усе выданні належаць групе Alex Springer).

Згодна з рэгламентам парламента зямлі Саксонія, дэпутаты павінны паведамляць адміністрацыі аб сваёй дадатковай дзейнасці. Аднак аб бізнесе ў Беларусі Ёрг Дорнаў змаўчаў. Пасля апублікавання інфармацыі ў «Welt am Sonntag» старшыня парламента папрасіў дэпутата пракаментаваць інфармацыю, што ўсплыла.

За ўтойванне інфармацыі палітыку пагражае штраф да 41,7 тыс. еўра.

«Welt» таксама адзначае, што ў Ёрг Дорнаў у парламенце Саксоніі ўсхваляе ўмовы працы ў Беларусі пад кіраўніцтвам Лукашэнкі. Валянцін Ліпман, прадстаўнік партыі Зялёных у парламенце Саксоніі, сцвярджае, што Дорнаў некалькі разоў выступаў з заявамі, якія гучалі так, быццам прадыктаваныя Крамлём і беларускімі спецслужбамі. На яго думку Ёрг Дорнаў можа быць больш адданы замежным дзяржавам, чым Германіі - і гэта павінна здаць справай для контрразведкі. «Bild» жа наўпрост называе Дорнаў «аматарам цыбулі і Лукашэнкі».

Што за «Цыбулька-Бел» і прычым тут Германія?

ТАА «Цыбулька-Бел» зарэгістравалі ў Лідскім раёне Гродзенскай вобласці 2 кастрычніка 2020 года. Гэта здарылася неўзабаве пасля таго, як у верасні 2020 года тады яшчэ патэнцыйны інвестар з Германіі Ёрг Дорнау сустрэўся са старшынёй Гродзенскага аблвыканкама Уладзімірам Каранікам.
Упершыню ж у магчымым удзеле нямецкага бізнесмена ў вырошчванні цыбулі пад Лідай пісалі яшчэ ў сакавіку 2020 года.

Ёрг Дорнаў і Юрый Куніцкі — сузаснавальнікі ТАА «Цыбулька-Бел». Фота: sb.by

Ужо ў лістападзе 2020 года Дорнаў і яго беларускі кампаньён Юры Куніцкі пачалі актыўна працаваць. Беларуская дзяржпрэса тады пісала, што Ёрг Дорнаў — патомны аграрый з 30-гадовым досведам. На той момант у планах быў збыт прадукцыі ў Беларусь, краіны ЕАЭС і Еўропы.

«Геаграфічнае размяшчэнне раёна паблізу прыбалтыйскіх партоў робіць яго прывабным для замежных кампаній. У доўгатэрміновай перспектыве плануем атрымліваць у год больш за 10 000 тон цыбулі найлепшай еўрапейскай і сусветнай якасці», — казаў у інтэрв'ю газеце «Рэспубліка» ў лістападзе 2020 Юрый Куніцкі. Тады складана было прадбачыць амаль поўнае закрыццё межаў паміж Беларуссю і Еўрасаюзам.

У 2021−2023 гадах ТАА «Цыбулька-Бел» атрымала па рашэнні Лідскага райвыканкама 1555,4 га з зямель РСУП «саўгас «Лідскі». На выдзеленых участках вырошчваюць не толькі цыбулю, але і ячмень, пшаніцу, азімы рапс, кукурузу. «Лідская газета» адзначала, што ўраджайнасць на палях прадпрыемства вышэйшая за сярэднераённыя паказчыкі.

Чым вядомая «Альтэрнатыва для Германіі»

«Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) — ультраправая папулісцкая палітычная партыя ў Германіі. Займае еўраскептычныя, прарасійскія, антыўкраінскія і антыімігранцкія пазіцыі. Прадстаўнікі партыі падтрымліваюць палітыку расійскага і беларускага рэжымаў. У супрацоўніцтве з Расіяй і прасоўванні расійскай прапаганды «Альтэрнатыву для Германіі» нядаўна абвінаваціла старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен. Хаця партыя мае прыхільнікаў, у яе ёсць і шмат крытыкаў. У студзені 2024 года больш за 100 000 чалавек у Германіі выйшла на пратэсты супраць AfD.

На адзіным дні галасавання, які прайшоў 25 лютага ў Беларусі, дэпутат ад AfD Гунар Ліндэман выступаў у ролі «незалежнага назіральніка» з Еўрасаюза. У інтэрв'ю дзяржінфармагенцтву БелТА ён заявіў, што «выбары ў Беларусі праходзяць паводле дэмакратычных стандартаў».

Цікава, што хаця «Альтэрнатыва для Германіі» крытыкавала кавідную палітыку падчас пандэміі, партнёр Ёрга Дорнаў у Беларусі Юрый Куніцкі, наадварот, заклікаў беларусаў вакцынавацца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024