Навіны

Літва не плануе закрываць пункт пропуску «Шальчынінкай» на мяжы з Беларуссю. Але і раней закрытыя адкрываць не будзе

Пра магчымае закрыццё ў траўні 2024 пункта пропуску «Шальчынінкай» (з беларускага боку — «Беняконі») на літоўска-беларускай мяжы 17 красавіка расказаў «КоммерсантЪ» са спасылкай на спецыяліста буйной лагістычнай кампаніі FM Logistic. Але ўрад Літвы абверг гэтыя чуткі, піша «Люстэрка».

— Інфармацыя, распаўсюджаная расійскай газетай «КоммерсантЪ», не адпавядае рэчаіснасці. Пытанне пра закрыццё памежнага пункта пропуску «Шальчынінкай» цяпер не разглядаецца, — паведамілі «Люстэрку» ў аддзеле сувязяў з грамадскасцю і СМІ Дэпартамента ўрадавых камунікацый Літвы.

Эфектам задаволеныя, адкрываць мяжу не плануюць

Эфектамі ад ранейшага закрыцця пунктаў пропуску на мяжы з Беларуссю літоўскі ўрад задаволены. З 1 сакавіка 2024 не працуюць памежныя пераходы «Лаварышкес — Катлоўка» і «Райгардас — Прывалка», з 18 жніўня 2023 — «Шумскас — Лоша» і «Твярачус — Відзы». Прычынамі закрыцця называлі нацыянальную бяспеку і змаганне з кантрабандай.

— Рашэнне аказалася паспяховым, — кажуць спецыялісты Дэпартамента ўрадавых камунікацый. — Колькасць літоўскіх грамадзян, якія ездзяць у Беларусь у сакавіку, скарацілася на 60% (з пачатку сакавіка, калі праца двух памежных пераходаў была прыпыненая). У красавіку скарачэнне патоку літоўскіх грамадзян, якія ездзяць у Беларусь, стала яшчэ больш прыкметным. Такім чынам, менш літоўскіх грамадзян можа трапіць пад уплыў беларускіх або расійскіх спецслужбаў.

«Люстэрка» таксама ўдакладніла, ці магчымае поўнае або частковае аднаўленне працы закрытых памежных пераходаў і ў якія тэрміны.

— Цяпер гэты варыянт не разглядаецца, — заключылі ў Дэпартаменце.

Падзяліцца
Меткі: Літвамяжа

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025