Са жніўня 2020 года следчыя Гродзенскай вобласці распачалі больш за 2600 крымінальных спраў за «экстрэмізм». Палітвязня Уладзіміра Гундара на год пазбавілі прадуктовай перадачы. Свіслачаніна публічна судзілі за абразу Лукашэнкі. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці c 8 па 14 красавіка.
Аб 22 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Навагрудку, Гродне, Дзятлаве, Бераставіцы, Свіслачы, Мастах, Лідзе. Хто прыцягваўся, атрымалі ад 15 базавых велічынь штрафу (600 рублёў) да 10 сутак арышту.
Са жніўня 2020 года следчыя Гродзенскай вобласці ўзбудзілі больш за 2600 крымінальных спраў па фактах злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. У студзені лічба была меншая на 100 — 2500.
У 2023 годзе каля 80% крымінальных спраў гэтай катэгорыі здзейснілі праз інтэрнэт. На нібыта «правакацыі» трапіліся беларусы ад 14 гадоў, сцвярджае СК. 13 крымінальных спраў, звязаных з экстрэмізмам, разгледзеў у 2023 годзе суд Ленінскага раёна Гродна. За першы квартал 2024 года разгледзелі тры справы.
Таксама за 2023 год да адміністрацыйнай адказнасці за экстрэмізм прыцягнулі 251 чалавека, за першы квартал 2024 года — 89.
22 студзеня яго судзіў суд Ваўкавыскага раёна ў ПК Ваўкавыска па ч. 1 арт. 411 КК «Злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы». Цяпер Вадзім адбудзе яшчэ год пазбаўлення волі. Яму заставалася паўгода да вызвалення, паведамляе Telegram-канал «Право имею».
Суд палічыў, што мужчына «не стаў на шлях выпраўлення» і тройчы дапусціў парушэнні парадку. Да Вадзіма ўжывалі меры дысцыплінарнага спагнання: пазбавілі працяглага і кароткатэрміновага спаткання і далі пяць сутак ШІЗА. За што, не пазначылі. Праз гэта яго прызналі «злосна парушаючым усталяваны парадак». Пазней было яшчэ шэсць спагнанняў і месяц ПКТ — за тое, што не адказаў па форме на зварот намесніка начальніка аператыўнага аддзела.
За тое, што ляжаў на падлозе ў ШІЗА, Вадзіму далі пазачарговае дзяжурства па ўборцы. Ён адмовіўся гэта рабіць — за гэта яго і судзілі паводле арт. 411 КК. Ён прызнаў, што наўмысна парушаў парадак.
Вадзім спрабаваў абскардзіць прысуд у Гродзенскім абласным судзе, але безвынікова.
Гусеў напісаў «абразлівыя» каментары пра прадстаўнікоў улады, за што яго асудзілі паводле арт.369 КК на 1 год і 3 месяцы пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Адбывае пакаранне ў ПК № 11 Ваўкавыска.
Суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі:
Юрыя Чурбанава асудзілі на два гады калоніі паводле пяці артыкулаў КК. Палітвязня асудзілі ў тым ліку за лайкі і каментары фатаграфій, пастоў і відэа ў сацсетках, паведамляе «Вясна».
Аляксандра Хлябіча 8 красавіка судзілі паводле арт. 10. 9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб выбарах, рэферэндуме, рэалізацыі права заканадаўчай ініцыятывы грамадзян». Суддзя — Наталля Горбач з суда Ленінскага раёна Гродна, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Па тым жа артыкуле судзяць жыхарку Сянно, піша канал «Витебск, я гуляю! | Новости Витебска». Яны заўважылі, што звычайна па такім артыкуле судзяць за здымку або вынас бюлетэня.
З 1 сакавіка яго зноў пазбавілі перадач у магілёўскай турме, паведамляе «Беларускае Радыё Рацыя». Гундар паўгода сядзіць у камеры-адзіночцы. «Паводзіць сябе ніжэй травы, цішэй вады. Таму сам не ведае, за што», — паведамілі яго блізкія.
Гундар асуджаны па справе «групоўкі Аўтуховіча» да 20 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Тэрмін пачаў адбываць у бабруйскай калоніі № 2. Яго перавялі ў магілёўскую турму № 4.
Былы палітзняволены Зміцер Фурманаў, які быў сябрам ініцыятыўнай групы па вылучэнні ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай (за што быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі), падаў індывідуальны зварот супраць Беларусі ў Камітэт па правах чалавека ААН. Цяпер зварот зарэгістравалі, паведамляе «Вясна».
Раней Беларусь выйшла з Факультатыўнага пратакола да Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах (органам якога з’яўляецца КПЧ ААН). Гэта значыць, што Беларусь больш не хоча прымаць скаргі ад людзей супраць Беларусі. Але гэта не спыняе Змітра Фурманава:
«Калі Беларусь не адкажа [на заўвагі КПЧ ААН], то адсутнасць адказа — гэта таксама адказ, — упэўнены экс-палітвязень. — Гэта значыць, што дзяржаве няма чаго паведаміць у сваю абарону, то бок яны такім чынам прызнаюць сваю паразу і ім няма чаго адказаць на тыя аргументы, якія ім дасылаюць. Гэта тое ж самае, што і параза».
Пра гэта распавёў прадстаўнік РАУС Уладзіслаў Рампала. У 2023 годзе за «экстрэмісцкую дзейнасць» адзін жыхар раёна быў прыцягнуты да крымінальнай адказнасці.
34-гадовую жыхарку Дзяржынска затрымалі супрацоўнікі ўпраўлення па Гродзенскай вобласці ГУУБ МУС. У 2020-м годзе яна пакідала абразлівыя каментары ў адрас прадстаўнікоў сілавых структур і чыноўнікаў у Telegram-каналах.
Увечары 25 студзеня 2024 года 38-гадовага свіслачаніна затрымалі супрацоўнікі Свіслацкага аддзела аховы за дробнае хуліганства і даставілі ў дзяжурную частку РАУС. Мужчына не быў згодны з затрыманнем і пачаў выказваць на адрас супрацоўнікаў міліцыі і Лукашэнкі абразы і пагрозы.
Яго судзілі ў выязным судовым пасяджэнні з прэсай і «прадстаўнікамі грамадскасці». Мужчына прызнаў віну. Паводле ч.1 арт. 368 КК яму прызначылі тры гады калоніі строгага рэжыму.
Мужчына судзімы за крадзяжы, катаванне, пагрозу забойствам. Прыцягваўся за парушэнне патрабаванняў прэвентыўнага нагляду. Пазбаўлены бацькоўскіх правоў у дачыненні да дваіх дзяцей.
Архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Антоній прысутнічаў на адкрыцці «Рускага дома» ў Гродне. Ён аказаўся адзіным з беларускіх іерархаў праваслаўнай царквы такога ўзроўню, якія наведалі адкрыццё «Рускіх дамоў».
Кнігу «Недазволеная памяць: Заходняя Беларусь у дакументах і фактах: 1921−1945» Аляксандра Татарэнкі ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў. Рашэнне аб унясенні кнігі ў спіс прыняў суд Баранавіцкага раёна 5 красавіка 2024. Гэта не першая кніга Татарэнкі, якую прызналі «экстрэмісцкай».
Паўла Гедройця, настаяцеля касцёлаў у вёсцы Галынка і Пярстунь Гродзенскага раёна, прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў. Пра гэта напісаў Telegram-канал «Гродненские сливы», які спрабуе дыскрэдытаваць святароў.
Былы дырэктар «Маёнтка Падароск» Юрый Меляшкевіч з’ехаў з Беларусі пасля шасці месяцаў у СІЗА і васьмі трывожных месяцаў на волі ў Беларусі. Ён расказаў блогу «Суполка», як у СІЗА смяяліся з экспарту трактараў, чаму крычалі фігуранты справы Аўтуховіча і чаму ён будзе займацца бізнесам у Польшчы, але не пойдзе ў палітыку.
Гродзенскага рыэлтара затрымалі за каментары ў Telegram-каналах і адпраўку інфармацыі ў чат-боты «Беларусі галаўнога мозгу» і Nexta. Відэа з ім апублікаваў мясцовы Telegram-каналаў сілавікоў. «Медыязона» апазнала ў затрыманым Рамана Смірнова, дырэктара «Гродзенскага агенцтва нерухомасці».
У Telegram-канале беларускага Следчага камітэта «Спецпроизводство», акрамя публічных дзеячаў, пачалі з’яўляцца актывісты з рэгіёнаў і людзі, якія даўно не жывуць у Беларусі. СК дае толькі нумар артыкула і прапанову з’явіцца ў мясцовае ўпраўленне. Часцей за ўсё людзей завочна судзяць за старыя маршы або інтэрв'ю медыя, якія былі прызнаныя экстрэмісцкімі фармаваннямі. Hrodna.life разабраўся з адвакаткай Марыяй Колесавай-Гудзілінай, як даведацца сутнасць абвінавачвання, чым яно пагражае і як беларусу паводзіць сябе за мяжой.
Сілавікі выступілі на аператыўнай нарадзе на «Гродна Азот». Яны расказалі супрацоўнікам прадпрыемства пра недапушчальнасць падпіскі на «экстрэмісцкія» рэсурсы і пра заканадаўства аб масавых мерапрыемствах.
Прадпрыемства «Гродна Азот» наведала дэлегацыя з Экватарыяльнай Гвінеі. «Гродзенскі хімік» напісаў, што гэтая краіна нібыта займае першае месца ў Афрыцы па паказчыку ВУП на душу насельніцтва і наогул гэта адна з самых багатых і стабільных дзяржаў на афрыканскім кантыненце. Hrodna.life праверыў гэты факт. Аказалася, што ў гэтай гісторыі ёсць свае нюансы.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…