Галоўны вытворчы корпус кафлярняў князёў Друцкіх-Любецкіх (1895 г.) на вуліцы Чырвонаармейскай, 87 плануюць рэканструяваць пад шматфункцыянальны будынак. Кафлярні з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю рэгіянальнага значэння. Будынкі шмат гадоў пуставалі і зараз знаходзяцца ў кепскім стане. Пачынаецца грамадскае абмеркаванне праекта.
Кафлярні месцяцца каля развязкі з Азёрскай шашой і вуліцы Магістральнай. Пасля рэканструкцыі там хочуць адкрыць спартыўныя, адміністрацыйныя, бытавыя і гандлёвыя памяшканні.
Пры рэканструкцыі мусяць захаваць:
Аўтэнтычныя элементы будынка мусяць максімальна захаваць і аднавіць (адрэстаўраваць). Будаўнічыя матэрыялы, якія будуць выкарыстоўваць, павінны быць сумяшчальнымі з матэрыяламі гісторыка-культурнай каштоўнасці.
Прылеглую тэрыторыю добраўпарадкуюць: створаць пешаходныя дарожкі, азеляненне, паркоўкі.
Пасля рэканструкцыі будаўнічы аб’ём (увесь аб’ём будынка ў гарызантальнай і вертыкальнай плоскасці) павялічыцца з 9 233,5 куб.м да 9 510,4 куб.м. Плошча будынка вырасце з 2018,1 кв.м да 2248,3 кв.м, плошча забудовы — з 1458,5 кв.м да 1531,7 кв.м. Агульная плошча памяшканняў складзе 2080,1 кв.м.
Кафлярні з’яўляюцца гісторыка-культурнай каштоўнасцю катэгорыі «3» (рэгіянальнага значэння) з 2016 года. Пры гэтым яны не ўваходзяць у межы гістарычнага цэнтра Гродна.
Грамадскае абмеркаванне праекта пройдзе з 16 па 30 красавіка 2024. Заўвагі і прапановы прымаюць пісьмова:
Пабачыць праект можна будзе з 16 па 30 красавіка (
Усе прапановы разгледзяць на гарадской архітэктурна-горадабудаўнічай нарадзе. Вынікі абмеркаванняў з’явяцца на сайце гарвыканкама да 14 траўня.
Гродзенскія майстэрні па вытворчасці кафлі князёў Друцкіх-Любецкіх (Станіславоўская кафлярня) пачалі працу ў 1895 годзе. Там выраблялі плітку для аднаўлення Гродна пасля пажару 1885 года. Да канца 1930-х гадоў там рабілі печкавую плітку і арнаменты, кафляныя лазні і ганчарныя вырабы на заказ. Савецкая ўлада нацыяналізавала кафлярню. Вытворчасць аднавілі пасля Другой сусветнай вайны. У 1950 годзе кафлярня ўвайшла ў склад камбіната будаўнічых матэрыялаў, разам з цагляным, чарапічным і вапнавым заводамі. Там выпускалі шэрую і глазураваныя плітку, кафлю, тэракоту. Рабілі кафлю для Сталінградскай ГЭС (цяпер Волжская ГЭС).
У 2015 годзе адзін з будынкаў завода купіла фірма «Леўта і С». У 2016 будынкі прызналі гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Выкуплены будынак адрэстаўравалі, пакінуўшы арыгінальны фасад, надбудавалі яшчэ адзін паверх.
У 2019 астатнія будынкі намерваўся забраць і аднавіць Андрэй Разін з «Ласкового мая». Уладальнік асноўнай часткі завода — трэст «Гроднагарбуд» — збанкрутаваў. Участак у 0,21 га каля былой кафлярні прадавалі на аўкцыёне ў 2019 годзе за 29,2 тысяч рублёў. Паводле ўмоў там маглі пабудаваць гандлёва-выставачную пляцоўку для рамеснікаў.
Комплекс будынкаў выставілі на продаж у канцы жніўня 2021. Пакупнікоў не было, і аўкцыён не адбыўся. Кошт лота знізілі ўдвая, да 879 тыс. рублёў. У студзені 2022 года на Чырвонаармейскай прапаноўвалі купіць будынак — частку Станіславаўскіх майстэрняў - з участкам за пачатковую цану ў 351,6 тыс. рублёў (мінімальны кошт быў 175,8 тыс. рублёў). Плошчу зямлі да продажу тады вызначылі ў 0,4 га. У сакавіку 2022 участак выставілі на таргі ўжо за 47,3 тыс. рублёў. Пад будаўніцтва можна было арандаваць надзел плошчай 0,19 га.
Чытайце таксама: Пяць слоў, якія вырашылі лёс, або чаму неабходна хадзіць на грамадскія абмеркаванні, каб захаваць Гродна
Экстрэмісцкімі прызналі акаўнты Аляксея Чамаданава ў Facebook, "ВКонтакте" і ў "Одноклассники". За рэпост і ў…
Васіль Густыр больш за 45 гадоў кіраваў гаспадаркай "Свіслач" пад Гроднам. Мужчыну абвінавачваюць у крадзяжы…
У святочны перыяд у Беларусі пройдзе каля 13 тыс. мерапрыемстваў - гэта ў 2,5 больш,…
Студэнтаў педыятрычнага факультэта ГрДМУ адправілі на экскурсію ў гродзенскую турму з мэтай "прафілактыкі правапарушэнняў", паведамляецца…
Больше за ўсё расходаў у сем'ях з Гродзенскай вобласці прыпадае на нехарчовыя тавары. На другім…
Дзяцей у Гродне ставяць у СНС за палітычную актыўнасць бацькоў. У Гродне за "экстрэмізм" судзяць…