Навіны

У філіял «Белпошты» ў Гродне шукаюць амаль 30 чалавек. Якія ўмовы і заробкі?

Паглядзелі, якія вакансіі ў Гродзенскім філіяле РУП «Белпошта» ёсць для Гродна. Усяго ў банку вакансій 139 прапаноў працы ад «Белпошты» ў розных раёнах Гродзенскай вобласці. У Гродне на пошце можна зарабіць ад 364 да 1372,06 руб. у залежнасці ад пасады.

У Гродне можна ўладкавацца працаваць у філіял на Карла Маркса, 29, таксама шукаюць паштальёнаў і аператараў сувязі ў розныя паштовыя аддзяленні горада. Патрэбны адразу 28 чалавек. Вось хто:

  1. Намеснік начальніка аддзялення сувязі на поўную стаўку, заробак 921,86−1189 руб. Працаваць трэба ў дзве змены. Пасуе спецыяліст з вышэйшай адукацыяй у сферы паштовай сувязі (профіль «Камунікацыі. Права. Эканоміка. Упраўленне. Эканоміка і арганізацыя вытворчасці») без стажу працы, або з сярэдняй спецыяльнай і стажам работы спецыялістам па паштовай дзейнасці не менш як год, або з агульнай сярэдняй адукацыяй і стажам работы аператарам на пошце не менш як тры гады. Патрэбны досвед працы з касавым апаратам, у сферы абслугоўвання. Праца часовая.
  2. Два начальнікі ўчастка на поўную стаўку. Адзін — з вышэйшай адукацыяй і вопытам працы ад двух гадоў - за 951−1051 руб. з перспектывай росту заробку і даплатамі 10% за стаж ужо пасля трох месяцаў. У апісанні сказана, што рускай мовай можна валодаць слаба. Другі - на рамонтна-будаўнічы ўчастак, з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, вопытам работы ад трох гадоў і свабодным валоданнем рускай мовай — на заробак 951,6−1027 руб. Кандыдат павінен ведаць, як весці ўлік заявак і вытворчасць бягучых рамонтаў памяшканняў і вытворчай мэблі.
  3. Кладаўшчык з агульнай сярэдняй адукацыяй і веданнем «1 С» на поўную стаўку, зарплата 660,81−713,66 руб., са штомесячнымі прэміямі і даплатамі 10% за стаж пасля трох месяцаў працы.
  4. Начальнік аддзела капітальнага будаўніцтва з вышэйшай адукацыяй і веданнем нарматыўных дакументаў па будаўніцтве, а таксама вопытам работы на кіруючых пасадах — на поўную стаўку і зарплату 1247,33−1372,06 руб. з перспектывай росту.
  5. Начальнік аддзела маркетынгу з вышэйшай адукацыяй і вопытам работы ў сферы маркетынгу — на поўную стаўку з зарплатай 1247,33−1347,12 руб. Чалавека шукаюць на перыяд дэкрэтнага водпуску асноўнага супрацоўніка.
  6. Спецыяліст па рабоце з кліентамі з вышэйшай адукацыяй і вопытам работы на пасадзе не менш як тры гады — на поўную стаўку з зарплатай 831,55−931,34 руб. Адзначана, што адна кандыдатура ўжо ёсць.
  7. Тры аператара сувязі з агульнай сярэдняй адукацыяй на 0,9 стаўкі з заробкам 563,4−698,37 руб. Спецыялісты патрэбны на час адсутнасці асноўных работнікаў. Спатрэбіцца досвед працы на касавым апараце і з кліентамі.
  8. Тры спецыялісты па паштовай дзейнасці ў розныя паштовыя аддзяленні, адукацыя — сярэдняя спецыяльная па спецыяльнасці «Паштовая сувязь», на 0,9 стаўкі з зарплатай 653,53−843 руб.
  9. Восем паштальёнаў з агульнай сярэдняй адукацыяй у розныя паштовыя аддзяленні: траіх на 0,79 стаўкі і па адным на поўную, на 0,83, на 0,71, на 0,87 і на 0,64 стаўкі за заробак 653,53−843 руб. прапарцыйна стаўцы. Патрабаванне адно — адсутнасць прыцягнення да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
  10. Пяць кіроўцаў з агульнай сярэдняй адукацыяй на поўную стаўку за 914−1188,2 руб. Будзе даплата за сумяшчэнне прафесіі паштальёна. Спатрэбіцца катэгорыя «В», «С», стаж працы ад трох гадоў і адсутнасць прыцягнення да крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасці.
  11. Слесар па рамонце аўтамабіляў з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй на поўную стаўку з заробкам 775,65−930,78 руб. Спатрэбіцца пацвярджэнне права працы слесарам па рамонце аўтамабіляў (запіс у працоўнай кніжцы, дакументы аб адукацыі).
  12. Кантралёр тэхнічнага стану механічных транспартных сродкаў з прафесійна-тэхнічнай адукацыяй і пасведчаннем кіроўцы катэгорыі «В», «С» на 0,5 стаўкі для працы ў дзве змены, заробак 364−469,56 руб.

Усе вакансіі абноўлены 9 красавіка.

Чытайце таксама: На «Гроднаэнерга» не хапае персаналу. Закрыць вакансіі цяжка, бо кандыдаты не праходзяць праверку ад КДБ

Падзяліцца
Меткі: грошыпраца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024