Навіны

Гродзенскі аэрапорт ажыве? Расавіяцыя шукае, каму было б цікава лятаць з Расіі ў Гродна

Магчымасць арганізаваць авіярэйсы паміж Гроднам і Масквой ці іншымі гарадамі Расіі разгледзяць расійскія авіяперавозчыкі. Тэлеграму з такой просьбай атрымалі авіякампаніі ад Расавіяцыі, піша ТАСС.

«У адпаведнасці з лістом Генконсульства РФ у Гродне просім у тэрмін да 18 красавіка прадаставіць <…> інфармацыю аб зацікаўленасці вашых авіякампаній у выкананні палётаў па маршрутах з пунктаў на тэрыторыі Расійскай Федэрацыі ў Гродна (Рэспубліка Беларусь)», — цытуе тэлеграму агенцтва.

Пра тое, што трэба аднавіць рэгулярныя авіярэйсы з Гродна ў Маскву, у лютым 2024 г. гаварыў генеральны консул Расійскай Федэрацыі ў Гродне Феадосій Уладышэўскі.

«На жаль, зараз не выкарыстоўваецца гродзенскі аэрапорт, які дапамог бы турыстам аператыўна дабірацца да абласнога цэнтра. Вядома, ёсць шмат пытанняў арганізацыйнага характару, але тое, што гэта будзе вельмі запатрабавана, у апошні час даволі часта чую не толькі ад расійскіх турыстаў, але і ад бізнесменаў, якія нярэдка бываюць у Маскве», — сказаў тады консул. Пасля запуску рэйсаў можна чакаць павелічэння турыстычнага патоку грамадзян Расіі ў Гродне, лічыць консул.

За арганізацыю палётаў з Гродна ў гарады Расіі выказваўся ў 2023 годзе і старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік. Аб гэтым ён сказаў падчас візіту ў Томск.

Аднак у сакавіку 2024 года гендырэктар авіякампаніі «Белавія» Ігар Чаргінец расказаў аб праблеме гродзенскага аэрапорта. Паводле яго слоў, узлётная паласа ў Гродне ў не вельмі добрым стане.

Якія гарады ўжо запусцілі палёты ў Расію

Сярод рэгіянальных цэнтраў прамыя палёты ў Расію ўжо запусцілі аэрапорты Гомеля і Брэста. З Гомеля можна паляцець у Маскву пяць разоў на тыдзень. Ёсць таксама рэйс у Санкт-Пецярбург.

Читайте также: «Авіякампанія Гродна» адсудзіла 764 000 рублёў за самалёт, які разбіўся ў Расіі

Самалёт «Гродна — Масква» ўжо быў

Гродзенскі аэрапорт увялі ў эксплуатацыю ў 1983 годзе. У 2000-х і 2010-х з яго ляталі рэгулярныя рэйсы ў Маскву і Калінінград. Даўжэй за ўсё — два гады з 2009 па 2011 — пратрымаўся рэйс у Маскву кампаніі «Атлант-Саюз» / «Масква». Гэта была кампанія ўрада Масквы.

У апошнія гады аэрапорт «Гродна» перайшоў на абслугоўванне летніх чартараў. Аднак зараз і іх не намячаецца.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025