Спіс гродзенскіх садоў не на прыватнай тэрыторыі і асяродкаў пладовых дрэў, якія квітнеюць вясной, склаў канал Urban Hrodna. На выхадных можна наведаць гэтыя месцы, пакуль яшчэ не позна.

Асяродкі веснавой квецені і месцаў для прыгожых фота ў Гродне:

  • за Новым замкам (яблыневы сад);
  • на вул. Каложа за д. 12/1 (пладовы сад);
  • у парку Жылібера (алея “гродзенскай сакуры” ў даліне Гараднічанкі);
  • каля Гараднічанкі – сцежка паміж мостам ля філфаку і Ажэшкі, 15 (арка);
  • за будынкам Гродзенскага гарвыканкама (тры аркі);
  • вул. Леванабярэжная каля Старога моста – схіл насупраць кафэ “Наше место” (вялікае дрэва);
  • вул. Падгорная бліжэй да вул. Маставой (дрэвы ўздоўж вуліцы);
  • сквер памяці Воінаў-аўганцаў – паміж царквой і сажалкай і каля дамоў з боку вул. Горкага (пладовыя сады);
  • вул. Урублеўскага – пладовыя дрэвы ўздоўж дамоў паміж скрыжаваннем з вул. Камарова і канцавой 15 аўтобуса;
  • лесапарк Пышкі: схіл каля пляжа “Вусікі” і дрэвы каля танцпляцоўкі;
  • вул. Дарвіна – дрэвы каля ратонды;
  • каля д. 22Б па вул. Свярдлова (невялікі сад).

Чытайце таксама: Каралеўскія паркі і ахоўныя пасадкі. Топ-7 незнакамітых месцаў Гродна, дзе можна шпацыраваць летам 2023