Планавае адключэнне гарачай вады ў Гродне ў 2024 годзе пачнецца 22 траўня і працягнецца да 12 жніўня. Работы, як і ў папярэднія гады, будуць праводзіць паэтапна, але гэтым разам Гродна падзялілі не на чатыры рамонтныя зоны, а на пяць. Рамонт першых дзвюх зон будуць праводзіць паралельна, паведаміла «Гроднаэнерга».

Когда отключат горячую воду в Гродно 2024 - график отключения воды и профилактических ремонтов
Адключэнне гарачай вады. Ілюстрацыйнае фота. Крыніца: pexels.com

Каб даведацца, калі адключаць гарачую ваду ў Гродне канкрэтна ў вашым раёне і на вашай вуліцы, глядзіце расклад ніжэй. Каб раскрыць спіс вуліц, якія ўваходзяць у зону адключэння, націсніце значок «+».

У апошнія гады прафілактычнае адключэнне гарачай вады ў Гродне праходзіць з апярэджаннем графіка. На працы даецца два тыдні, але часцей за ўсё ваду даюць ужо праз 10 дзён.

Чытайце таксама: У Гродне знікла электрычнасць: не працавалі святлафоры, сталі тралейбусы. Што адбылося?