Навіны

У гродзенскім пабрыгіцкім касцёле асвяцілі два новыя алтары (фота)

У гродзенскім пабрыгіцкім касцёле 8 красавіка асвяцілі два новыя бакавыя алтары — у гонар святой Брыгіты і навагрудскіх мучаніц-назарэтанак. Асвячэнне рабіў былы мітрапаліт Мінска-Магілёўскі архіепіскап Тадэвуш Кандрусевіч.

У дзень Звеставання адбылася ўрачыстая імша, у час якой асвяцілі новыя алтары, паведаміў каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі grodnensis.by.

Алтары адноўленыя ў спрошчаных формах. Багатага дэкору, які бачны на гістарычных здымках, няма, звяртае ўвагу канал «Спадчына». Таксама ў правым алтары замест гістарычнага абраза, які напісала першая настаяцельніца назаратанскага (былога брыгіцкага) манастыра Паўла (Марыя Гажыч) размясцілі абраз святой Брыгіты. Арыгінальны абраз — святы Клімент — зараз размешчаны справа ад цэнтральнага алтара.

Аўтэнтычныя інтэр'еры касцёла знішчылі ў савецкі час. Толькі ў 1990 г. касцёл ізноў вярнуўся да вернікаў і цяпер марудна, але няўхільна ідзе ягонае аднаўленне. Адметныя скульптуры і разное начынне нядаўна экспанавалі на выставе беларускай скульптуры XVII-XVIII стагоддзяў у Нацыянальным мастацкім музеі. Канал «Спадчына» называе стыль, у якім яно выканана, «храстковым».

Гістарычнае фота інтэр'ераў пабрыгіцкага касцёла. Крыніца: oldgrodno.by

Галоўны алтар брыгіцкага касцёла ўрачыста адкрылі пасля рэканструкцыі ў жніўні 2020 года. Яго на працягу года аднаўлялі па старых фатаграфіях. Гэта дакладная копія алтара, які быў усталяваны ў храме ў 17 стагоддзі.

У пабрыгіцкім касцёле для турыстычных груп адкрыты падвалы храма і былога кляштара. Там знаходзіцца невялікі музей з розных каштоўнасцей, што захаваліся ў касцёле. Экскурсіі праводзіць рэктар касцёла Антоні Грэмза. Трапіць у падвалы можна па папярэднім запісе.

Чытайце таксама: У гродзенскім драўляным лямусе да канца года хочуць адкрыць музей. Што ў ім будзе?

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025