Навіны

У Гродне бізнесменаў аштрафавалі за незаконную рэкламу ў гістарычным цэнтры

Уладальнікаў дзвюх гродзенскіх устаноў аштрафавалі за рэкламу ў цэнтры горада, які ўваходзіць у склад гісторыка-культурнай каштоўнасці. Яна там з’явілася незаконна. Гарвыканкам абследаваў фасады будынкаў і знайшоў шыльды і кранштэйны, на якія не даваў дазволу.

Супрацоўнікі аддзела размяшчэння вонкавай рэкламы «Праектнае бюро ўпраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама» правялі абследаванне фасадаў у цэнтры горада. Аказалася, што на двух будынках адной з вуліц размясцілі чатыры рэкламныя шыльды, два светлавыя кранштэйны (апоры — Hrodna.life) і пяць рэкламных маркізаў (навесаў — Hrodna.life).

Верагодна, іх устанавіла сумеснае таварыства з абмежаванай адказнасцю «ДэмсаГруп». Фірма валодае ўстановамі «Поляна City» і «Pablo Restobar».

Улады папярэдзілі фірму аб неабходнасці дэмантажу, але іх зварот праігнаравалі і рэкламу не знялі.

Так справа дайшла да суда. Па ч. 1 арт.13.9 КаАП «Парушэнне заканадаўства аб рэкламе» 25 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна фірму аштрафавалі на 25 базавых велічынь (1000 рублёў).

Чытайце таксама: У Гродне адрамантуюць фасады дамоў, прызнаных гісторыка-культурнай каштоўнасцю

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024