Жыхароў Гродзенскай вобласці судзілі за БЧБ-сцяг у сацсетках. Бондарава лабіруе ідэю ўвекавечыць савецкага тырана ва ўсіх гарадах Беларусі. Двух гродзенак будуць судзіць за спробу спаліць чырвона-зялёны сцяг. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, што адбылося ў вобласці з 1 па 7 красавіка.
Аб 37 судовых рашэннях за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў стала вядома на мінулым тыдні. Суды прайшлі ў Гродне, Навагрудку, Ашмянах, Шчучыне, Лідзе. Сярод іншых судзілі шматдзетную маці і цяжарную жанчыну.
Дырэктар ПУП Віталь Шычко нібыта абразіў Аляксандра Лукашэнку і распаўсюдзіў на яго паклёп у Telegram-канале «Гародня 97%». Прысуд паводле ч. 2 арт. 367 і ч.2 арт. 368 КК вынеслі 15 сакавіка ў судзе Ленінскага раёна Гродна. Яго асудзілі на тры гады «хіміі». Гродзенца адпусцілі пад падпіску аб нявыездзе.
Партал «ZNADNIEMNA.PL portal informacyjno-publicystyczny Polakow na Bialorusi» фарміраваннем прызнаў КДБ
Студэнтка і беспрацоўная 22 і 23 гадоў каля 6 раніцы 1 красавіка выпілі і вырашылі падпаліць сцяг на будынку па вул. Сацыялістычная. Яны абматалі пластыкавую дзяржальню швабры папяровым ручніком, накіраваліся да сцяга і паспрабавалі яго спаліць. Раніцай гэты сцяг знайшлі.
Дзяўчат знайшлі па відэакамерах. Узбудзілі справу паводле арт. 370 КК «Здзек з дзяржаўных сімвалаў».
Яму далі кароткатэрміновае спатканне ўпершыню са снежня 2022 года. Блізкія размаўлялі чатыры гадзіны.
«Мы да апошняга мелі сумневы, што сустрэча адбудзецца, бо ня раз такое ўжо здаралася зь іншымі палітвязьнямі, калі прызначанае спатканьне скасоўвалі праз высмактаныя з пальца «парушэньні». Але ўсё ж невялічкія прыемнасьці здараюцца і ў сучасным ГУЛАГу ў цэнтры Эўропы.
Дзяніс выглядае хударлявым, што ня дзівіць пасьля больш за 3 год палону. Але ва ўсім іншым, як ён сьцьвярджае, праблемаў з здароўем ня мае ніякіх. З усё той жа «фірмовай» усьмешкай, у баявым настроі наш ваяр падчас сустрэчы сам падбадзёрваў маці", — напісала Вольга Івашына.
Telegram-канал «Березовка» прызнаны экстрэмісцкім па рашэнні суда Лідскага раёна ад 29 сакавіка 2024 года.
За пікетаванне паводле ч. 1 арт. 24.23 КаАП у судзе Іўеўскага раёна яе аштрафавалі на 60 базавых адзінак (2400 рублёў), паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Мужчыну затрымалі за каментар у TikTok пад ролікам пра гібель супрацоўніка ДАІ. Ён нідзе не працуе, судзімы за хуліганства, катаванне і рабаванне.
Супрацоўнік ДАІ памёр у Пінскім раёне падчас службы — на яго наехаў кіроўца МАЗ.
3 красавіка ў Івацэвічах адбыўся суд па замене Аляксандру рэжыму ўтрымання, па выніках якога палітвязня могуць перавесці ў турму. Справу разглядаў суддзя Сяргей Кухацкаволец, але вынік суда пакуль невядомы, паведамляе «Вясна».
Фота палічылі незаконным пікетаваннем. У судзе Бераставіцкага раёна па ч. 1 арт. 24. 23 КаАП яго пакаралі 60 гадзінамі грамадскіх работ, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
Мікуліч Уладзімір Мікалаевіч і Яшкін Аляксандр Уладзіміравіч з Гродна 5 красавіка папоўнілі спіс «экстрэмістаў».
Да канца тыдня асуджаную на 10 гадоў пазбаўлення волі Аляксандру Каско перавядуць у гомельскую жаночую калонію № 4, паведамляе MAYDAY.
Жыхарка Ваўкавыска медык Аляксандра Каско была затрыманая 9 лютага 2023 года пасля прыезду ў Беларусь. 19 снежня ў суддзя Гродзенскага абласнога суда Дзмітрый Бубенчык асудзіў дзяўчыну да 10 гадоў пазбаўлення волі.
Праўладная актывістка Вольга Бондарава прапанавала паставіць у Беларусі помнік Іосіфу Сталіну. Такую ідэю яна агучыла ў адказ на прапановы дэпутата Аляксандра Шпакоўскага ўсталяваць у Мінску помнік савецкаму маршалу Канстанціну Ракасоўскаму.
Следчы камітэт заявіў аб пачатку спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні да яшчэ двух гродзенцаў. Адзін з іх — заснавальнік цэнтра дапамогі замежнікам у Польшчы, які шмат гадоў жыве за мяжой, другі - былы супрацоўнік банка.
Гродзенец стаў міліцыянтам і пачаў служыць ва УУС Гродзенскага аблвыканкама. Але ён здзейсніў правіну, праз якую з ім датэрмінова скасавалі кантракт і звольнілі. Таму Акадэмія МУС праз суд спагнала з яго грошы за вучобу.
У Наваградку прайшоў суд за распаўсюд лагатыпа групы «Мая краіна Беларусь» «ВКонтакте». За гэта судзілі аператара ЭВМ адной з устаноў адукацыі. Жанчына — цяжарная і стаіць на ўліку. Таксама ў яе ёсць яшчэ адно непаўналетняе дзіця.
Прапагандыстка Ксенія Лебедзева прывезла салдатам расійскага боку на Данбас «літаратуру» ад «гродзенскага прыходу» і лісты ад дзяцей з Гродна. Паводле яе слоў, гэтую дапамогу РФ сабрала ігумення Гаўрыіла (Марыя Глухава), настаяцельніца жаночага Свята-Раства-Багародзіцкага манастыра ў Гродне.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…