У Гродзенскай каталіцкай епархіі - новы біскуп-памочнік. Ім стаў ксёндз Уладзімір Гуляй з Ліды. Пасля сыходу біскупа Аляксандра Кашкевіча ён павінен узначаліць самую вялікую епархію ў Беларусі - і ўжо зусім хутка.
Рашэнне Папы Рымскага Францыска аб прызначэнні Уладзіміра Гуляя біскупам-каад'ютарам Гродзенскай дыяцэзіі апублікавалі ў Ватыкане 5 красавіка 2024 года, піша Katolik.life.
Пасада, на якую Папа прызначыў Гуляя, рэдкая не толькі для Беларусі, але і ў свеце. Біскуп-каад'ютар — гэта памочнік кіраўніка дыяцэзіі (ардынарыя), які мае права замяшчаць яго ў выпадку адсутнасці. Пасля адстаўкі або смерці ардынарыя каад’ютар аўтаматычна становіцца новым кіраўніком епархіі.
Ксёндз Уладзімір Гуляй будзе дапамагаць цяперашняму ардынарыю Аляксандру Кашкевічу, а пасля яго сыходу ў адстаўку ўзначаліць дыяцэзію. Ёсць прадпісанне Святога Прастола, паводле якога біскупы павінны падаваць прашэнне аб адстаўцы па дасягненні 75 гадоў. Так было з былым кіраўніком беларускіх каталікоў Тадэвушам Кандрусевічам. Аляксандру Кашкевічу 75 гадоў якраз споўніцца ў верасні 2024 года. Канчатковае рашэнне прыме Папа Рымскі.
Да цяперашняга прызначэння Уладзімір Гуляй з 2003 года быў пробашчам парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) і біскупскім вікарыем пастырства Лідскага раёна.
Ксяндзу 48 гадоў. Ён нарадзіўся ў Гродзенскай вобласці - у Ваўкавыску. У маладосці быў гітарыстам і вакалістам, заснаваў каталіцкі гурт AVE, цяперашні калектыў Гродзенскай семінарыі. Ужо стаўшы пробашчам, граў на барабанах, калі ў парафіі былі сустрэчы для дзяцей «Вакацыі з Богам».
Пры ім у 2020−2021 гадах у храме прайшоў капітальны рамонт і рэстаўрацыя гістарычнага аргана (14/II/P) фірмы «A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie» (1939 год стварэння). Ініцыятарам і асноўным спонсарам рэстаўрацыі аргана быў Юрый Зісер, заснавальнік партала Tut.by.
Пад кіраўніцтвам Уладзіміра Гуляя парафія стала менш «польскай» і больш «беларускай», падзяліліся вернікі з «Новым Часам».
«Набажэнствы на самыя вялікія святы праводзяць па-беларуску, у нядзелю ў Лідзе-Фары тры імшы па-беларуску — для Гродзенскай дыяцэзіі гэта рэкорд па беларусізацыі», — сказаў адзін з вернікаў.
Чытайце таксама: Польская мова ў касцёле — не праблема? Разабраліся, чаму прэтэнзіі ідэолагаў да католікаў не маюць падставаў
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…