У візавых цэнтрах Польшчы VFS Global змянілі сістэму рэгістрацыі на падачу дакументаў для атрымання візы. Змяніўся прынцып верыфікацыі заяўнікаў: рэгістравацца трэба будзе строга індывідуальна, з арыгіналам пашпарта і працоўнай камерай.
Змены апублікавалі на афіцыйным сайце візавага пасярэдніка VFS Global 4 красавіка. Зараз для рэгістрацыі спатрэбіцца:
- арыгінал пашпарта;
- прылада з уключанай камерай (смартфон, камп’ютар).
Кожнаму заяўніку зараз неабходна рэгістравацца асобна, акрамя выпадкаў рэгістрацыі сям'і. Да іх адносяцца муж і жонка і непаўналетнія дзеці. У выпадку такой групавой рэгістрацыі верыфікацыю праходзіць адзін з паўналетніх чальцоў сям'і. Пры наведванні візавага цэнтра па такой рэгістрацыі трэба будзе прадставіць дакументы, якія пацвярджаюць сваяцтва.
Аб тым, што сістэму рэгістрацыі хочуць зрабіць персаналізаванай, распавёў кіраўнік Міністэрства замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі ў пачатку лютага 2024 года. Ідэя была ў тым, каб пры неабходнасці ад часу можна было адмовіцца, а не перадаваць іншаму чалавеку. Раней месцы ў чарзе можна было перадаць трэцім асобам або прадаваць — гэта вельмі ўскладняла рэгістрацыю на візу для звычайнага чалавека. Таксама тады анансавалі падаражанне польскіх візаў.
Таксама з 1 траўня ў візавым цэнтры Гродна можна будзе падаць дакументы на балгарскія шэнген-візы.