ІПшніца з Гродна рабіла рамонт у кватэры. У суботу 30 снежня 2023 года яна свідравала і стукала з 15.00 да 19.40. Гэта перашкаджала суседзям адпачываць. Так гродзенка парушыла правілы карыстання памяшканнямі. Старшыня праўлення таварыства ўласнікаў адправіў справу ў суд.
Гродзенка парушыла п. 7.10 «Правілаў карыстання жылымі памяшканнямі, утрымання жылых і дапаможных памяшканняў», зацверджаных загадам Міністэрства ЖКГ
Гродзенцы пагражаў штраф па арт. 22.12 ч.3 КаАП «Парушэнне правілаў карыстання жылымі памяшканнямі». Яна прызнала віну. 14 сакавіка ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна суддзя вырашыў, што гродзенка парушыла правілы, але справу варта спыніць з-за яе малазначнасці.
Чытайце таксама: Спіс на капрамонт у Гродне ў 2024 годзе: шукайце свой адрас