Навіны

«З добрай энергетыкай». У Гродне можна набыць кватэру, у якой жыў Васіль Быкаў

На вуліцы Вялікай Траецкай, 28 у Гродне прадаюць кватэру, у якой жыў пісьменнік Васіль Быкаў. За трохпакаёвую кватэру плошчай 59,9 кв.м хочуць $ 65 тыс.

«У самым цэнтры горада, на вул. Вялікая Траецкая, дом 28 у цагляным трохпавярховым доме 1958 года пабудовы, на высокім першым паверсе прапануецца трохпакаёвая кватэра. У гэтай кватэры жыў вядомы беларускі пісьменнік Васіль Быкаў», — напісана ў аб’яве.

Жылая плошча кватэры — 40,8 кв.м, з іх зала — 15,7 кв.м, спальныя пакоі - 14 кв.м і 11,1 кв.м. Кухня займае — 6,2 кв.м, а калідор — 8,4 кв.м. Ванны пакой і прыбіральня раздзельныя, а вышыня сцен у кватэры больш за тры метры.

У доме і ў пад’ездзе выкананы капітальны рамонт. Дзверы ў кватэру металічныя. У адным са спальных пакояў ёсць гардэробная. Вокны — шклопакеты, падлога — ламінат, дошкі, лінолеум, плітка і ДВП. Столі нацягнутыя, закладзеныя стольнымі плітамі і пабеленыя.

«Кватэра вельмі светлая, цёплая, утульная, з жылым рамонтам, з добрай энергетыкай. Суседзі - інтэлігентныя добразычлівыя людзі», — напісана ў аб’яве. Побач з домам ёсць парковачныя месцы. У двары спакойна і ёсць дзіцячая пляцоўка.

Якія творы тут пісаў Быкаў

Гэта першая гродзенская кватэра, у якой жыў Васіль Быкаў пасля канчатковай дэмабілізацыі ў 1955 годзе (у гродзенскі перыяд 1947−1949 Быкаў жыў на здымных пакоях у тым ліку ў Занёманскай частцы горада). На Вялікай Траецкай ён напісаў творы «Альпійская балада», «Мёртвым не баліць», «Дарога дадому», «Салдацкі лёс», «Ранак-світанак», «Сваякі», «Праклятая вышыня», «Круглянскі мост», «Круты бераг ракі».

Мясцовыя сцвярджаюць, што былыя жыхары пасадзілі ў двары сад, сярод якога ёсць дрэвы, якія саджаў Быкаў. Паводле аўтабіяграфіі Быкава «Доўгая дарога дадому» ў гэтай кватэры неаднаразова былі ў гасцях і іншыя творцы, у тым ліку пісьменнік Аляксей Карпюк.

Быкаву білі вокны і не давалі спаць

Таксама ў перыяд жыцця ў гэтай кватэры Васіля Быкава «тэрарызавалі» за нібыта «падрыўную» дзейнасць супраць савецкай улады: тэлефанавалі па начах і білі вокны.

«Дома, на Кашавога [сучасная Вялікая Траецкая — Hrodna.life], яшчэ было не позна, бліскаў тэлевізар, і раптам — удар у акно, шыбіна — у аскепкі, на падлозе кавалак цагліны. Я выбег на вуліцу — нідзе нікога. Назаўтра пасля невясёлага роздуму пайшоў у міліцыю, напісаў заяву», — узгадваў Васіль Быкаў.

Чытайце таксама: Да 99-годдзя Васіля Быкава: мапа гродзенскіх мясцінаў пісьменніка

Падзяліцца

Апошнія запісы

Два падлеткі са Слоніма атрымалі крымінальную справу — за што?

Два хлопцы са Слоніма, узростам 14 і 15 гадоў, атрымалі крымінальны артыкул за хуліганства, здзейсненае…

19 верасня 2024

Стала вядома, колькі будзе каштаваць кватэра ў новым мікрараёне «Вясенні»

Дом у раёне вуліц Каліноўскага і Вясенняй, які пачалі будаваць у пачатку верасня, плануюць здаць…

19 верасня 2024

Гродзенцы абурыліся з-за платнай паркоўкі ля адной з новабудоўляў - $ 2000 за месца

Канфлікт разгарнуўся вакол паркоўкі ў новым доме на вуліцы Савецкіх пагранічнікаў. Гродзенцы абураны тым, што…

19 верасня 2024

Пад Гроднам прадаюць гатовы бізнес па вырошчванні дурніц

Фермерская гаспадарка знаходзіцца ў вёсцы Пальніца, што ў 23 кіламетрах ад Гродна. Гаспадарка дзейнічае —…

19 верасня 2024

У Швейцарскай даліне з’явілася новая сцежка. Куды яна вядзе?

На ўчастку ад вуліцы Мітрапаліта Філарэта да прыпынку «Цэнтр занятасці» на вуліцы Дзяржынскага амаль скончылі…

18 верасня 2024

Прадзюсарскі цэнтр, які няўдала судзіўся з Бондаравай, абскардзіў рашэнне суда (абноўлена)

ТАА "Флагман М'юзік" не пагадзілася з адмовай у іску аб абароне дзелавой рэпутацыі да актывісткі…

18 верасня 2024