Навіны

Сёмы Gastrofest адбудзецца ў Гродне вясной 2024. Якая тэматыка гэтым разам?

У Гродне адбудзецца сёмы рэспубліканскі Gastrofest. Яго правядуць з 18 красавіка па 5 траўня 2024 года. Цана за адзін сэт у рэстаранах Гродна — 38 рублёў. У Мінску будзе даражэй — 47 рублёў.

Тэматыка гастрафэста — краіны свету. Плануецца, што ўстановы-ўдзельнікі фестывалю прэзентуюць гасцям сэты кулінарных традыцый разнастайных краін і рэгіёнаў. Гастрафестываль з такой тэматыкай ужо праводзілі ў 2021 годзе.

Якія рэстараны ўдзельнічаюць у фестывалі (абнаўляецца)

Гастрабар «Пятніца»

Адрас: вуліца Маставая, 31
Тэма: кухня Тэхаса, ЗША
Вага сэта: 1200 г.

Сэт гастрабара «Пятніца». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • тэхаскі бургер з ірванай свінінай, BBQ соусам і чэдарам,
  • кесадылья са свінінай па-тэхаску, BBQ, фасоллю і сырам у ляпёшцы,
  • соус con queso,
  • соус сальса класічная.
  • соус тэхаскі .
  • чылі кон карнэ з рысам і зелянінай.
  • салат «Каўбой» з гароднінай, курыцай і кукурузай,
  • торт «Тры малака».

Кафэ «Адэса-мама»

Адрас: вуліца Вялікая Траецкая, 37
Тэма: кухня Адэсы, Украіна
Вага сэта: 1815 г.

Сэт кафэ «Адэса-мама». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Талерка бургер: бургер з хрумсткай белай рыбай, шпагі з морапрадуктамі (крэветкі, траска), мідзіі, курыныя крылы барбекю, соус тартар, соус барбекю;
  • тартар з мідыі, соусам шрырача і грэнкамі;
  • суп гуляш мясны;
  • шайбы з ялавічыны ў беконе з сырам і пюрэ з гаршка з брокалі ў журавінавым соусе;
  • сырнік з разынкамі і вішняй у шакаладнай глазуры.

Рэстаран-піваварня «Госці»

Адрас: вуліца Замкавая, 3
Тэма: кухня Бельгіі
Вага сэта: 1395 г.

Сэт рэстарана-піваварні «Госці». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Салат з гародніны з фетай,
  • суп Ватэрзой,
  • свіная выразка ў глазуры з персікамі,
  • бельгійскія вафлі.

Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой. Але за пакунак трэба заплаціць дадаткова. Сэт будуць падаваць:

  • панядзелак — чацвер, нядзеля: з 14:00 да 00:00;
  • пятніца — субота: з 14:00 да 18:00.

Рэстаран «Шэрвуд»

Адрас: вуліца Падольная, 37
Тэма: кухня Англіі
Вага сэта: 940 г.

Сэт рэстарана «Шэрвуд». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Ростбіф з сальсай з манга;
  • сырны крэм-суп з курыцай;
  • пастухоў пірог;
  • англійская запяканка.

Ёсць магчымасць узяць сэт з сабой. Але за пакунак трэба заплаціць дадаткова. Сэт будуць падаваць:

  • панядзелак — чацвер, нядзеля: з 12:00 да 01:00;
  • пятніца — субота: з 12:00 да 02:00.

Кафэ «Культура»

Адрас: вуліца Савецкая, 3
Тэма: кухня Японіі
Вага Сэта: 1050 г.

Сэт кафэ «Культура». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Гедза з ялавічынай і востра-салодкім соусам;
  • Шашлычкі Якіторы на лісці бамбука;
  • Рамэн з курыцай, грыбамі, эдамамэ і чырвоным яйкам;
  • Соба з індычкай, гароднінай і соусам церыякі;
  • Моці з манга і вяршковым крэмам.

Вінны бар «Эсперанта»

Адрас: вуліца Кірава, 5
Тэма: кухня Сіцыліі (Італія)
Вага Сэта: 1100 г.

Сэт віннага бара «Эсперанта». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Аранчыні з базілікавым аёлі і італьянскай салатай;
  • Сіцылійскі суп з мідый «zuppa di cozze»;
  • Капаната з апельсінавым куранём№;
  • Пана-кота з мусам з ківі і шакаладнымі чыпсамі.

Карчма «Падкова»

Адрас: вуліца Кірава, 9
Тэма: кухня Польшчы
Вага Сэта: 2300 г.

Сэт карчмы «Падкова». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Тварожныя пончыкі з начыннем з грыбоў і вяндліны са сметанным соусам;
  • Белы боршч у хлебе;
  • Галёнка па-падляску з бігасам і капыткамі;
  • Шакаладны пірог з вішняй па-кракаўску.

МЯТА LOUNGE

Адрас: вуліца Маставая, 31
Тэма: кухня Паўднёвай Карэі
Вага Сэта: 1720 г.

Сэт «Мята lounge». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Рамэн са свінінай цесу і марынаванымі грыбамі і яйкам;
  • Бань бао з ірванай свінінай, агуркамі кімчы і багавіннем Чука;
  • Пібімпап з смажаным тофу, яйкам, гароднінай і рысам;
  • Рол-дог са спайсі ласосем;
  • Ягадныя моці.

«Публіка»

Адрас: вуліца Маставая, 31
Тэма: кухня Нідэрландаў
Вага Сэта: 1250 г.

Сэт «Публіка». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Мідыі з бульбай «патат» і часныковым соусам;
  • Салата з каляровай капусты і пармскай вяндліны;
  • Клубнічны суп на белым віне;
  • Шакаладны пудынг.

Грыль-бар «Жароўня»

Адрас: вуліца 1-я Працоўная, 2
Тэма: кухня Францыі
Вага сэта: 825 г.

Сэт грыль-бара «Жароўня». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Качыны паштэт;
  • Тартар з ялавічыны з мусам з пармезану;
  • Бёф бургиньён з бульбай парызьен;
  • Труфель з чорнай парэчкай.

«Беласток»

Адрас: вуліца Віленская, 2
Тэма: кухня Швецыі
Вага Сэта: 1150 г.

Сэт рэстарана «Беласток». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Смёррэброды з селядцом і бурачным дзіпам;
  • Смёррэброд з бульбяна-яечнай намазкой, кавалачкамі гарбушы і свежым агурком;
  • Смёррэброд з паштэтам з печані траскі з бульбай пай і яйкам;
  • Салата з курыным філе, бітымі агуркамі і ільнянымі чыпсамі;
  • Свіныя рэбры пад журавінавым барбекю з гарнірам з кропкакорна;
  • Тарту бар-пай з тварожным крэмам і вішняй.

Punk Roll

Адрас: вуліца Вялікая Траецкая, 37
Тэма: кухня Японіі
Вага Сэта: 1400 г.

Сэт установы Punk Roll. Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Рол з ласосем Церыякі (рол з вяршковым сырам, запечаным ласосем ў Церыякі-марынадзе і свежым агурком у кунжуце);
  • Анігіры з тунцом (рысавы піражок з норы і табікай, з начыннем з запечанага тунца, запраўленага соусам спайсі з сечанай зялёнай цыбуляй);
  • Місасіру з ласосем, тофу і тамаго (місо-булён з хон-дашы і багавіннем вакаме з таматамі черрі, тофу, ласосем, пер’ем цыбулі, норы і амлетам тамага);
  • Рамэн са свінінай і беконам (даўкі рэзкі і ў меру востры мясны булён, яечная локшына, запечаная свініна, марынаванае яйка, смажаныя шампіньёны, грыбы энокі, морква, норы і смажаны бекон);
  • Рысава-тварожныя шарыкі Данга (паравыя клёцкі з рысавай мукі, какоса і тварагу з апельсінавы джэмам і личы-сіропам).

Рэстаран грузінскай кухні «Хинкальня»

Адрас: вуліца Урыцкага, 5
Тэма: кухня Грузіі
Вага Сэта: 2270 г.

Сэт рэстарана «Хінкальня». Крыніца:Instagram / gastrofest.grodno
  • Талерка грузінскіх закусак (шоці з пхали 4 выгляду, шампіньёны запечаныя, рулецік з баклажанам і сырам, рулеты з баклажанам і гарэхавай пастай, смажаны сулугуні, соус катміс, гранат, зеляніна, запечаныя хинкалі);
  • Талерка грузінскіх шашлыкоў (шашлык са свініны, шашлык з курыцы, люля з ялавічыны, бііты агурок, бульба запечаная, цыбуля мачоая, соус сацэбелі);
  • Хачапуры з грыбамі, смятанай і сырам сулугуні;
  • Суп шешамади з фасоллю і ялавічынай;
  • Шоці

«Сэнт Мікеле»

Адрас: вуліца Падольная, 24
Тэма: кухня Расіі
Вага Сэта: 900 г.

Сет рестарана «Сэнт Мікеле». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Салата Аліўе з ірванай ялавічынай і маркоўнай ікрой;
  • Карп пад соусам тартар вяршковым арзо і лісічкамі;
  • Піражок з курыным мусам і грыбамі;
  • Пірожнае кульба.

ФОРНА

Адрас: вуліца 1-я Працоўная, 10
Тэма: кухня Італіі
Вага Сэта: 1060 г.

Сэт рэстарана «ФОРНА». Крыніца: Instagram / gastrofest.grodno
  • Лазання баланьезэ;
  • Вітелла таната з печанай палентай;
  • Карпача з печаных буракоў з казіным сырам і грэцкім гарэхам;
  • Minni di virgini

Сэт можна будзе пакаштаваць са зніжкай

Плацежная сістэма Visa таксама падрыхтавала бонус для карыстальнікаў дадатку Visa Extra. Госці фестывалю змогуць атрымаць у праграме промакод ды прадэгуставаць сэт са зніжкай 30%. Атрымаць промакод можна будзе ад старту фестывалю да 5 траўня ўключна.

Таксама госці фестывалю ў Гродне змогуць пакаштаваць спецыяльныя прапановы ад брэнда іспанскага віна Campo Viejo. Тыя, хто аплаціць сэты карткай «Альфа Банка», змогуць атрымаць бонусы. Іх можна будзе канвертаваць у манібэк, аплаціць паслугі ў АРІП альбо выдаткаваць на паслугі банка.

Гастрафэст — серыя гастранамічных фестываляў з рознымі тэмамі, але адной механікай. Установы харчавання прапануюць свае найлепшыя сэты па фіксаванай цане ў акрэслены прамежак часу. Такім чынам госці могуць параўноваць і галасаваць за лепшую ўстанову. У Гродне першы падобны фестываль адбыўся ў 2018 годзе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024