Будаўніцтва новага мікрараёна ў Гродзенскіх Баранавічах. Ілюстрацыя створана з дапамогай штучнага інтэлекту: Kandinsky
Расійская будаўнічая кампанія «ДОМ.РФ» хоча пабудаваць у Гродне новы мікрараён. У перспектыве расіянам плануюць аддаць пад будаўніцтва раён вуліц Ткацкай і Гарадзенскай у мікрараёне Баранавічы, паведаміла БелТА.
Праект прадугледжвае шматкватэрныя дамы, катэджы і таўнхаўсы. Побач плануюць размясціць сацыяльную інфраструктуру.
«У гэтым праекце мы бачым вялікую будучыню. Ён ужо створаны з улікам стандартаў „Дом.РФ“, які мы з задавальненнем транслюем на Рэспубліку Беларусь, дзе выкарыстоўваюцца напрацоўкі савецкага горадабудаўніцтва (забудова з вельмі адэкватнай шчыльнасцю, сацыяльнай інфраструктурай), з другога боку, гэта і сучасныя трэнды па архітэктуры, па забяспечанасці рознымі камерцыйнымі, дзелавымі памяшканнямі», — сказаў намеснік генеральнага дырэктара фонда «ДОМ.РФ» Антон Фінагенаў.
На яго думку, такі праект, магчыма, зацікавіць пакупнікоў з Расіі, а таксама ўмацуе пазіцыі Гродна, якое «мае як унікальную гістарычную спадчыну, так і можа паказаць якасць жылля і жыцця XXI стагоддзя».
ДОМ.РФ — найбуйнейшы ў Расіі фінансавы інстытут, які з канца 1990-х гадоў займаецца жыллёвай сферай. Усе акцыі «ДОМ.РФ» належаць дзяржаве — Федэральнаму агенцтву па кіраванні дзяржаўнай маёмасцю (Росмаёмасць).
«У нас ёсць зацверджаны генеральны план развіцця Гродна, дзе акрэсленыя ўчасткі жылой забудовы. Мы зараз абмяркоўваем, што мы хочам, каб у Гродне сфармаваўся, акрамя гістарычнага стылю яшчэ нейкі свой сучасны стыль, які выклікаў бы цікаўнасць у гараджан і які не сорамна было б пакінуць наступным пакаленням», — сказаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік.
Чытайце таксама: Што і як будаваць у гістарычным цэнтры Гродна і вакол яго
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…