На магістральных вуліцах нанесці разметку плануюць да майскіх свят. У горадзе выкарыстоўваюць хуткасохлую фарбу — машынам можна ехаць ужо праз 10−15 хвілін пасля нанясення. Пры неабходнасці будуць перакрываць асобныя палосы і ўчасткі дарог, але поўнасцю закрываць рух не будуць.
Абнаўляць разметку пачалі некалькі дзён таму, калі пацяплела. Цяпер у горадзе працуюць чатыры брыгады дарожнікаў, расказалі на «Гродно Плюс».
Абнаўленнем разметкі займаюцца штогод. У мінулым сезоне ўдалося нанесці 80 тысяч кв. м разметкі. 90% абнаўляюць з году ў год, але частка ўказальнікаў з’яўляецца ўпершыню.
Калі наносіцца падоўжная разметка паміж палосамі, кіроўцы могуць проста 100−300 м не перабудоўвацца — тады нязручнасці мінімальныя, лічыць Аляксандр Лянец, дырэктар спецыяльнага мантажна-эксплуатацыйнага прадпрыемства Гродзенскага аблвыканкама. Больш складана, калі наносяць папярочную разметку — абнаўляюць пешаходныя пераходы, стрэлкі. Каб як мага менш перашкаджаць дарожнаму руху, работы вядуць таксама вечарам, ноччу і выхаднымі днямі.
Чытайце таксама: