Навіны

Загадаў пабудаваць бальніцу за два гады і пераканаў, што ўрачоў хапае. Лукашэнка ў Гродне — аб сітуацыі ў медыцыне

Падчас візіту ў Гродна Лукашэнка заклаў «капсулу часу» ў месцы, дзе пачалі будаваць новую гарадскую клінічную бальніцу. Ён загадаў пабудаваць бальніцу за два гады і зрабіць беларускую медыцыну даступнай усім — пры гэтым адзначыў, што ў Беларусі ўрачоў хапае.

Новую гарадскую бальніцу ў Гродне будуюць на праспекце Янкі Купалы. Да неабходнасці будаўніцтва прывяло тое, што дзве іншыя бальніцы — № 2 і № 3 — знаходзяцца ў старых будынках, якія не адпавядаюць сучасным патрабаванням. Новая бальніца заменіць сабой ложкавы фонд дзвюх старых бальніц. Яна будзе працаваць ва ўвязцы з бальніцай № 4. Гэта павінна дазволіць больш эфектыўна выкарыстоўваць рэсурсы і выключыць дубляванне функцый.

Праект новай бальніцы на Янкі Купалы. Крыніца: БелТА

«Дактароў хапае» ці ўсё ж не?

У новай бальніцы ў Гродне будзе тэрапеўтычная накіраванасць. Таксама будуць кабінеты эндаваскулярнай хірургіі і дыягнастычныя аддзяленні. Бальніца разлічана на 500 з лішнім ложкаў. Паводле планаў, агульная плошча будынка складзе 43, 1 тыс. кв.м. Бальніцу пабудуюць на ўчастку ў 11 гектараў.

Лукашэнка ўпэўнены, што з кадрамі ў ахове здароўя ўсё ў парадку: «Кажуць, таго не хапае, гэтага не хапае. Урачоў, медсясцёр… Слухай, у нас усяго хапае. Толькі ў нас некаторыя катэгорыі, у тым ліку ўрачы, хочуць працаваць, як у нас, а жыць, як на Захадзе, і атрымліваць вялікія грошы. Так яны суткамі працуюць [на Захадзе], асабліва моладзь. Гэта я ведаю дакладна. Суткамі працуюць. Але яны і зарабляюць». У Беларусі ўрачы зарабляюць «вельмі прыстойныя грошы ў найлепшых клініках».

Лукашэнка на будпляцоўцы ў полі на Янкі Купалы расказаў пра заробкі ўрачоў. Справа — камень, куды заклалі «капсулу часу» з пасланнем. Фота: канал «Пул Першага»

У лютым 2024 года ў Гродна не хапала 131 урача-спецыяліста. Ім прапануюць зарплату ад 156,5 рублёў за стаўку 0,25 да 3,1 тысячы за стаўку. Больш за ўсё спецыялістаў шукалі ў Ленінскім раёне — 77 вакансій, у Кастрычніцкім — 54. Усяго ў Гродзенскай вобласці шукалі амаль паўтысячы ўрачоў-спецыялістаў.

Усяго ў Беларусі на пачатак вясны не хапала 6513 урачоў-спецыялістаў, пісаў «Белсат». Лічба крыху меншая, чым была за тры месяцы да гэтага (6656 лекараў), але і год таму яна была падобнай — у снежні 2022 года шукалі 6286 спецыялістаў. Гэта значыць, праблема з дактарамі не вырашаецца ўжо больш за год. У першую чаргу адчуваецца дэфіцыт урачоў высокай кваліфікацыі - анколагі, анестэзіёлагі, хірургі, востра не хапае ўрачоў-педыятраў.

Таксама Лукашэнка паставіў міністру аховы здароўя задачу аб даступнасці медыцыны. «Трэба зрабіць медыцыну, як у нас раней казалі, народнай. Усім даступна, аднолькава».

Што напісалі ў капсуле ад Лукашэнкі ў Гродне

Цырымонія закладання капсулы на месцы будаўніцтва новай бальніцы ў Гродне была нібыта яшчэ і пасланнем суседнім з Беларуссю краінам, напісалі на афіцыйным сайце Лукашэнкі. «Мы жывем мірным і шчаслівым жыццём — будуем усе разам нашу любімую, незалежную Беларусь. Але нашае сэрца баліць. І мы пішам вам, таму што свет вакол мяняецца. Мы жывём у эпоху нябачанага ў параўнанні з мінулымі стагоддзямі навукова-тэхнічнага прагрэсу, але мільярды трацяцца на ўзбраенне і рэгіянальныя канфлікты».

Для ўрачыстага выступу Лукашэнкі ў Гродне трыбуну і фон усталявалі проста ў полі. Фота: канал «Пул Первого»

«Планета палае. Цэлыя народы губляюць свой дом і спрабуюць знайсці прытулак за тысячы кіламетраў ад Радзімы. Мы дапамагаем усім, хто просіць аб дапамозе, і робім усё, каб захаваць крохкі свет на гэтай Богам падоранай зямлі. І верым, што захаваем. Таму будуем дзіцячыя сады, школы, паліклінікі, бальніцы, новыя вытворчасці, культурныя, спартыўныя і гандлёва-забаўляльныя цэнтры». У тэксце таксама згадана 80-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, якое адзначаюць у 2024 годзе.

«За нашымі плячыма тысячагадовая гісторыя беларускага народа, і мы верым, што яна працягваецца вашымі вялікімі справамі! Верым, што рана ці позна ўся энергія чалавецтва, розум і інтэлект будуць накіраваны выключна на стварэнне, што вы ступіце далей і выйдзеце за межы Сонечнай сістэмы!».

Чытайце таксама: Новы корпус і душавыя ў палатах. Дзіцячы шпіталь у Гродна чакаюць перамены

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024

«Ледзь галаву не адрэзала». Байкеры ў лесе Гродна знайшлі пастку з дроту — у справу ўмяшалася міліцыя

Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…

20 лістапада 2024