50 кандыдатаў у дэлегаты выбралі ад гродзенскіх праўладных арганізацый. Яны паедуць на Усебеларускі народны сход, дзе раскажуць аб праблемах. Напрыклад, недахопам кадраў і жылля ў вёсцы. Стаць дэлегатам нельга з замежным грамадзянствам або льготамі ў іншай краіне. Рэдакцыя Hrodna.life вывучыла, хто ад Гродзенскай вобласці паедзе на УНС і што яны плануюць абмеркаваць.
10 чалавек на УНС абралі ад абласнога аб’яднання прафсаюзаў. Гэта прафсаюзныя лідары арганізацый і прадпрыемстваў, актывісты прафсаюзнага руху, заслужаныя работнікі і маладыя спецыялісты.
Вылучэнне дэлегатаў на УНС працягнецца да 31 сакавіка. Пасля гэтага адбудзецца вызначэнне дэлегатаў ад мясцовых Саветаў дэпутатаў і грамадзянскай супольнасці. Першае пасяджэнне сёмага Усебеларускага народнага сходу адбудзецца 24−25 красавіка. Максімум дэлегатаў - 1200 чалавек.
Дэлегатамі УНС могуць стаць прадстаўнікі заканадаўчай, выканаўчай, судовай улады, прадстаўнікі мясцовых Саветаў дэпутатаў, а таксама прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці. Кандыдаты ў дэлегаты павінны быць грамадзянамі РБ, пастаянна пражываць у краіне, не быць судзімымі, не мець іншага грамадзянства або льгот у іншай краіне.
На УНС могуць зацвярджаць найбольш важныя для краіны дакументы, ссоўваць з пасады прэзідэнта ў выпадку грубага парушэння ім Канстытуцыі або здзяйснення цяжкага злачынства, уводзіць надзвычайнае або ваеннае становішча. У гэты раз збіраюцца разгледзець новую канцэпцыю нацыянальнай бяспекі і ваенную дактрыну Беларусі.
Сярод іх — старшыня першаснай прафсаюзнай арганізацыі ААТ «СКБЗ «Альберцін» Юлія Скамарох і вядучы спецыяліст кантрольна-аналітычнага аддзела Гродзенскага аблспажыўтаварыства Дзмітрый Беразоўскі. Юлію цікавяць тэмы эканамічнага развіцця і інтарэсы моладзі. Дзмітрый плануе надаць моладзевай палітыцы, замацаванню маладых спецыялістаў на прадпрыемствах і фармаванню іх як прафесіяналаў.
— Патрабаванні да кандыдатаў у дэлегаты вельмі простыя. Гэта павінны быць людзі, якія адданыя сваёй краіне. Канкурэнцыя была сапраўды вельмі вялікая, даходзіла да таго, што нават у адным цэху некалькі людзей прэтэндавалі на тое, каб дэлегавацца на УНС. У калектывах праходзілі гарачыя дэбаты. Да кампаніі, якая праходзіць цяпер, у грамадства сапраўды вялікая цікавасць, — распавяла намеснік старшыні Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Алена Манкевіч.
У 2021 годзе незалежны прафсаюз «Гродна Азот» выступіў са сцвярджэннем, што дэлегатаў, якія паедуць прадстаўляць інтарэсы рабочых на сход, на прадпрыемстве не выбіралі.
Яшчэ 10 чалавек абралі ад «Белай Русі». Туды трапіў майстар Зэльвенскага раёна газазабеспячэння ПУ «Слонімгаз» Сяргей Дарашэнка. Ён цікавіцца развіццём газавай галіны і развіццём сацыяльнай, спартыўнай і адукацыйнай сфер. Таксама на УНС паедзе старшыня Навагрудскага раённага Савета дэпутатаў Святлана Каралько і дырэктар Кемелішскай сярэдняй школы Астравецкага раёна Аляксандр Іванцэвіч. Ён хоча абмеркаваць тэмы недахопу кадраў і аднаўлення будаўніцтва жылля шматдзетным сем’ям у сельскай мясцовасці.
— Мяне, як прадстаўніка сістэмы адукацыі і жыхара сельскай мясцовасці, асабліва хвалюе праблема недахопу кадраў. На мой погляд, гэтае пытанне заслугоўвае асобнай увагі на Усебеларускім народным сходзе. Акрамя таго, хацелася б закрануць тэму аднаўлення будаўніцтва жылля шматдзетным сем’ям у сельскай мясцовасці, — падзяліўся Аляксандр.
Ад Беларускага саюза жанчын выбралі 10 прадстаўнікоў дзяржаўнай улады, сацыяльных работнікаў, педагогаў, работнікаў сельскай гаспадаркі. Сярод іх — галоўны заатэхнік СВК «Свіслач» Святлана Новік. Яна хоча абмеркаваць развіццё сельскай гаспадаркі і будучыню дзяцей. «Я хачу, каб яны жылі ў мірнай, прыгожай і квітнеючай краіне, дзе яны змогуць атрымаць годную адукацыю, рэалізаваць сябе», — падзялілася Святлана Новік.
Яшчэ адзін дэлегат — інжынер-праграміст філіяла «Ваўкавыскія электрычныя сеткі» РУП «Гроднаэнерга» Марыя Полудзень.
10 дзеячаў будаўнічай галіны і педагогі паедуць ад Гродзенскага абласнога Савета ветэранаў. З іх — тры жанчыны. Старшыня Мастоўскага раённага Савета ветэранаў Ірына Сераброўская хоча прасоўваць інтарэсы людзей старэйшага пакалення і носьбітаў гістарычнай памяці. Яшчэ адзін кандыдат — старшыня камісіі па рабоце з моладдзю і патрыятычным выхаванні насельніцтва абласнога савета ветэранаў Аляксандр Сягоднік.
Выбралі дэлегатаў ад БРСМ. У ліку кандыдатаў - маладыя ўрачы і педагогі, работнікі сельскай гаспадаркі, вайскоўцы. Адным з кандыдатаў у дэлегаты стала студэнтка Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Анастасія Кісель. Кандыдат у дэлегаты УНС Лізавета Лупач прасоўвае ідэю круглагоднага студэнцкага медыцынскага атрада.
Сем кандыдатаў у дэлегаты УНС выбралі ад Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў. Сярод іншых паедуць дырэктар Навагрудскага дзяржаўнага каледжа Эльвіру Сарока і генеральны дырэктар ААТ «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка. Ён правядзе сустрэчы ў калектыве, каб даведацца іх пажаданні.
Шосты Усебеларускі народны сход прайшоў у Мінску 11−12 лютага 2021 года. Там анансавалі змены Канстытуцыі і рэспубліканскі рэферэндум. І ў чарговы раз абмеркавалі праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця.
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…