Навіны

На Аўгустоўскім канале адкрылі сезон-2024: ужо можна катацца на цеплаходзе

У гэтым годзе сезон адкрылі ўжо з 23 сакавіка. Можна запісвацца на водныя шпацыры па Аўгустоўскім канале на цеплаходзе «Нёман».

Пасадка і высадка пасажыраў цеплахода арганізавана на шлюзе Дамброўка. Цеплаход умяшчае 50 чалавек. Можна запісацца на рэйс як гуртам, так і самастойна. Кошты пакуль не мянялі: арэнда ўсяго цеплахода каштуе 550 рублёў за гадзіну катання, адзіночны білет — 15 рублёў за гадзіну. Дзеці да шасці гадоў могуць пракаціцца бясплатна, праўда, толькі ў суправаджэнні дарослага.

Для адзіночных турыстаў і ў буднія дні, і ў выходныя час адпраўлення — 13:40, удакладніў Grodno.in. Мінімальная колькасць людзей для сплаву — 10−15 чалавек. Калі ахвотных будзе больш, водны шпацыр змогуць арганізаваць і ў іншы час.

З пацяпленнем колькасць рэйсаў будзе расці. Расклад рэйсаў па будных днях можна будзе даведацца па тэлефоне +375 (33) 370 44 22. Там жа можна ўдакладніць падрабязнасці і запісацца на групавы шпацыр. Расклад рэйсаў па выхадных будуць публікаваць у Instagram-акаунце канала па пятніцах у актуальных сторыс.

Таксама на Аўгустоўскім канале можна ўзяць на пракат лодку, катамаран ці ровары. Даступная арэнда хатак і падстрэшкаў.

Аўтобус з Гродна на Аўгустоўскі канал пакуль не ходзіць. У мінулым годзе курсіраванне аднавілі з 1 чэрвеня і толькі па выхадных.

Чытайце таксама: 200-годдзе Аўгустоўскага канала адзначаць у рамках Фестывалю нацыянальных культур

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025