Кавярня "Чорно-белый" у Мінску. Крыніца: Instagram/pink.panter.here
Уласнікі гродзенскіх кавярняў «Крепкий чёрный» и «Крепкий белый» адкрылі ў Мінску новую кавярню — «Чёрно-белый». Адкрыццё адбылося 24 сакавіка 2024 года.
Кавярня размяшчаецца насупраць Нацыянальнай бібліятэкі на вуліцы Мсціслаўца, 10. Новая кавярня веган-, пэтс- і фрыланс- фрэндлі. Там прапануюць вегетарыянскую ежу, туды пускаюць з жывёламі, а таксама не супраць, каб там працавалі фрылансеры.
«Да нас можна з ноўтбукам — сядзіце колькі хочаце, але толькі, калі ласка, за вялікім сінім сталом», — напісалі на ўваходзе ў кавярню.
Кавярня працуе ў тэставым рэжыме з 8:00 да 23:00.
У меню ёсць сняданкі, а таксама карта кавы. Там можна замовіць сырнік альбо панкейкі за 15 рублёў. Сэндвіч з беконам будзе каштаваць 18 рублёў, а вялікі сняданак — 24 рублі. Цана за каву пачынаецца ад 5 рублёў.
Кавярню «Крепкий Чёрный» у Гродне адкрылі ў траўні 2020 года ў гандлёвым цэнтры Kazzarma Mall. Установа пазіцыянуе сябе як «pets friendly». Яны спецыяльна вырашылі адкрыцца ў жылым мікрараёне і працуюць «з веганскім ухілам». У буднія дні кавярня пачынае працаваць з 8.00 раніцы.
Другую кавярню — «Крепкий белый» гродзенцы адкрылі ў кастрычніку 2022 года на вуліцы Замкавай, 12. Яе размясцілі на другім паверсе бізнес-цэнтра «На Замкавай».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…