У Гродне плануюць падрыхтоўку гарадскіх пляжаў да купальнага сезона. Добраўпарадкаваць пляжы хочуць да 20 красавіка 2024 года, паведаміў «Гродна Плюс».
Для добраўпарадкавання пляжаў Гродзенскае Таварыства выратавання на водах (ТВВОД) будзе заключаць дамовы з арганізацыямі жыллёва-камунальных гаспадарак. Бо яны нясуць адказнасць за гродзенскія пляжы.
«Мы будзем усталёўваць дзіцячыя купальні, мы будзем абсталёўваць бяспечныя адлегласці, якія акрэсліваюцца на вадзе», — сказаў старшыня Гродзенскага ТВВОД Сяргей Вінаградаў.
Дзе ў Гродне ёсць пляжы
На тэрыторыі горада ёсць чатыры абсталяваныя месцы, каб купацца і загараць: на Юбілейным возеры, Цэнтральны пляж, Вусікі і Ласосна. У верасні 2022 года стала вядома, што летам 2023 года ў Гродне могуць арганізаваць новыя пляжы. Спецыялісты планавалі абследаваць акваторыю каля мікрараёна на вуліцы Лідская і побач з Усходнім мостам. Але яго так і не арганізавалі.
Чытайце таксама: Пакупацца і не атрымаць штраф: карта дазволеных пляжаў у Гродне і Гродзенскім раёне