Валер Руселік. Скрыншот: YouTube-канал daroha
Супраць Валерыя Руселіка (daroha), гродзенскага журналіста і блогера распачалі крымінальную справу. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook 26 сакавіка 2024 года.
«Даведаўся на днях, што супраць мяне ў Беларусі ўсчатая крымінальная справа. Ходзяць па блізкіх, распытваюць. Падрабязнасцяў не ведаю», — напісаў блогер. У яго няма здагадак, па якім артыкуле на яго завялі справу.
«Стаўлюся [да ўзбуджэння крымінальна справы — Hrodna.life] дрэнна, але не здзіўлены. Дапускаў, што рана ці позна падобнае магло здарыцца», — сказаў Валер Руселік рэдакцыі Hrodna.life.
Журналіст Валерый Руселік родам з Гродна. Раней ён працаваў на тэлеканале «Белсат». Зараз ён вядзе свой YouTube-канал daroha, дзе распавядае пра падзеі ў Беларусі, публікуе анімацыю ды песні. Таксама ў яго ёсць TikTok-канал Vytoki, дзе блогер распавядае цікавосткі пра Беларусь.
У ліпені 2023 года суд Ленінскага раёна Гродна прызнаў экстрэмісцкімі матэрыяламі:
Таксама экстрэмісцкімі прызналі лагатыпы, якія блогер выкарыстоўвае ў сваіх відэа. Праз месяц, у жніўні 2023 года Валерыя Руселіка і праект Daroha ўнеслі ў спіс экстрэмісцкіх фармаванняў.
У сакавіку 2024 года палітычнага актывіста і заснавальніка крамы «Адметнасць» Сяргея Верамеенку і журналіста ды праваабаронцу «Вясны» Уладзіміра Хільмановіча абвінавачвацілі паводле арт. 361−4 КК «Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» — пагражае пазбаўленнем волі ад трох да сямі гадоў. Інфармацыю аб распачатай спецвытворчасці апублікаваў Telegram-канал ведамства. Яшчэ раней спецыяльную вытворчасць пачалі ў адносінах да гродзенкі Вольгі Вялічкі.
Чытайце таксама: «Хай сабе прыдумваюць, што хочуць». Гродзенскую краму сувеніраў прызналі экстрэмісцкім фармаваннем
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…