Белстат апублікаваў дадзеныя аб злачыннасці за 2023 год у Беларусі з разбіўкай па абласцях і відах злачынстваў. Па агульнай колькасці злачынстваў Гродзенская вобласць аказалася самай бяспечнай — на апошнім месцы сярод іншых абласцей і Мінска.
У Гродзенскай вобласці за год было здзейснена ўсяго 8526 злачынстваў. Сярод іх — 31 забойства, 11 згвалтаванняў, 408 нарказлачынстваў, 1 051 махлярства.
Чытайце таксама: Второе место после Минска. 2000 «экстремистских» преступлений возбудили в Гродненской области
Па колькасці забойстваў, як і згвалтаванняў, Гродзенская вобласць займае чацвёртае месца, хаця паводле колькасці насельніцтва яна перадапошняя сярод шасці абласцей і Мінска. Па колькасці злачынстваў, звязаных з наркотыкамі, наша вобласць займае перадапошняе месца. Махлярстваў у Гродзенскай вобласці было зарэгістравана найменш у краіне.
Самым злачынным у 2023 годзе аказаўся Мінск — там зарэгістравалі 20 941 злачынства. Па колькасці злачынстваў адносна колькасці насельніцтва лідзіруе Мінская вобласць.
Усяго ў 2023 годзе ў Беларусі было зарэгістравана 85 374 злачынстваў. З 2006 года ў краіне назіралася ўстойлівая тэндэнцыя да зніжэння злачыннасці. Аднак у 2020 годзе адбылося рэзкае анамальнае павелічэнне колькасці зарэгістраваных выпадкаў да 95,5 тысяч. Высокія паказальнікі захаваліся ў 2021 (87,7 тысяч) і 2022 (88,6 тысяч) гадах. Прычынай усплёску стала ўзбуджэнне тысяч палітычна матываваных крымінальных спраў. А вось колькасць асоб, якія ўчынілі злачынствы, у 2021−2022 годзе вырасла нязначна, а ў 2023 — упала.
Чытайце таксама: Колькасць кіберзлачынстваў на Гродзеншчыне вырасла за год. Якія метады папулярныя ў махляроў
У асноўным колькасць злачынстваў у 2023 у параўнанні з папярэднім годам упала або не змянілася. Вылучаюцца махлярствы — у 2023 адбыўся рэзкі рост іх колькасці, да 11 715 — на 59%. У 2022 колькасць махлярстваў вырасла да 7 384 — больш на 56% у параўнанні з 2021 годам (4 744).
Да таго з 2007 года такіх злачынстваў здзяйснялася па 3−5 тысяч у год. Таксама ў 2023 на 48% больш зафіксавалі злачынстваў супраць парадку эканамічнай дзейнасці, заўважыла выданне «Зеркало».
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…
Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…
Байкеры выявілі ў Пышках дрот, нацягнуты на ўзроўні шыі. Відэа яны размясцілі ў TikTok. "Вось…