Беларускі пашпарт. Фота: iStock
Беларус быў даўжніком у Беларусі. Таму для паездкі ў Літву ён узяў пашпарт стрыечнага брата без яго ведама. Супрацоўнікі пункта пропуску (верагодна, «Каменны Лог») раскрылі яго — пры затрыманні мужчына ва ўсім прызнаўся.
Мужчына прыехаў на мяжу пасля 22.00 на бусе. Ён паказаў пашпарт.
Кантралёрка адзначыла, што беларус нерваваўся, а фота і твар «не адпавядалі адзін аднаму». Яна папрасіла яго зрабіць подпіс, як у пашпарце, але мужчына не змог. Тады яна паклікала начальніка змены. Той выкарыстаў аўтаматызаваную сістэму распазнання асоб. Яна паказала нізкі працэнт падабенства выявы. Беларуса затрымалі і абвінавацілі ў падробцы.
Яго судзілі ў судзе Ашмянскага раёна па ч. 1 арт. 380 КК «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў». У мужчыны няпоўная сярэдняя адукацыя, ён не працуе. Нейкі час ён правёў у ІЧУ. 27 лютага суд прызначыў яму пакаранне ў выглядзе штрафу ў 50 базавых велічынь (2000 рублёў).
Прыкладна ў той жа час падмануць памежнікаў хацеў ураджэнец Р. — верагодна, Расіі. Ён прыехаў у Беларусь у красавіку 2023 года і хацеў з’ехаць у Еўропу. Але пашпарт з сабой не ўзяў. Таму калі ў Мінск на сустрэчу прыехаў ягоны брат, расіец узяў ягоны пашпарт і ідэнтыфікацыйную карту. Пашпарт грамадзяніна Бельгіі і ідэнтыфікацыйную карту ён і паказаў памежнікам у «Каменным Логу». Начальнік змены ўбачыў, што фота ў пашпарце і карце не супадаюць з тварам мужчыны.
1 сакавіка суд Ашмянскага раёна па ч.1 арт. 380 КК пакараў яго штрафам у 50 базавых велічынь (2000 рублёў). Мужчына прызнаў віну.
Чытайце таксама: Беларусы больш не змогуць памяняць пашпарт за мяжой
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…