Больш за 2500 дрэваў і 1600 хмызнякоў плануюць высадзіць у Гродне вясной 2024 года. Высаджваць расліны «Гродназелянбуд» плануе да канца траўня, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».
На якіх вуліцах запланавалі пасадкі
Азеляняць будуць:
- праспект Касманаўтаў;
- вуліцу Курчатава;
- вуліцу Соламавай;
- мікрараён Забалаць;
- мікрараён Фолюш.
Акрамя пасадкі раслін, «ГроднЗелянБуд» плануе заняцца фармоўкай і выдаленнем дрэваў у небяспечным стане. Падчас навядзення парадкаў хочуць прыцягваць гродзенскія прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы, а таксама жыхароў горада.
Чатыры гады таму ў горадзе было больш за 6,5 тыс. дрэў
Такія ж аб’ёмы азелянення былі ў Гродне вясной 2020 года — як і цяпер, тады планавалі высадзіць 2500 дрэў і 1600 хмызнякоў. Агулам па Гродзенскай вобласці высаджвалі больш за 6500 дрэў і больш за 6300 хмызнякоў.
Штогод праводзяцца таксама кампенсацыйныя пасадкі замест насаджэнняў, якія вырубілі ў час будаўніцтва, рамонтаў і рэканструкцый. У 2023 у якасці кампенсацыі планавалі пасадзіць 1000 дрэваў у Гродне і некалькі тысяч па вобласці.