Самалёт Ан-30, які разбіўся ў Расіі. Крыніца: zapsib-sut.sledcom.ru
Больш за 760 тысяч рублёў павінна атрымаць «Авіякампанія Гродна» за самалёт, які разбіўся ў Расіі ў чэрвені 2022 года. Пра гэта паведаміла Генеральная пракуратура Беларусі.
Іск у суд падавала пракуратура Гродзенскай вобласці. Яна хацела спагнаць шкоду для «Авіякампаніі Гродна» з контрагента з Расіі, якія арандаваў самалёт Ан-30 для камерцыйных перавозак.
Самалёт гродзенскай авіякампані Ан-30 22 чэрвеня 2022 года ляцеў па маршруце Якуцк — Аленек. На борце было сем членаў экіпажа і 6,3 тон грузу. Самалёт не прыбыў у пункт прызначэння, бо ў яго скончылася паліва і ён здзейсніў вымушаную пасадку ў лесе.
У выніку яго адшукалі ў 17 км ад аэрапорта Аленек у якуцкай Рэспубліцы Саха. Усе члены экіпажа выжылі, але тры чалавекі атрымалі цялесныя пашкоджанні. Самалёт атрымаў тэхнічныя пашкоджанні і аднавіць яго было немагчыма.
Гэты самалёт эксплуатавалі з 1978 года. Яго апошні аператар — навукова вытворчае прадпрыемства «Мир».
У лістападзе 2021 года грузавы самалёт Ан-12 «Авіякампаніі Гродна» разбіўся пад Іркуцкам. Самалёт перавозіў прадукты, на борце было сем чалавек, сярод іх адзін гродзенец — усе загінулі.
Катастрофа прынесла не толькі чалавечыя страты і страту тэхнікі. Пасля «Авіякампанія Гродна» яшчэ прайграла суд Дарожнай службе Іркуцкай вобласці. Суд прызнаў яе віннай 45,3 тыс. рублёў за дастаўку грузаў і спецтэхнікі да месца крушэння самалёта.
З-за пазыкаў «Авіякампанія Гродна» распрадавала свае самалёты. У 2020 годзе ў кампаніі было 16 самалётаў: Ан-30, Ан-32, тры Ан-12, а таксама 11 самалётаў Ан-2. У 2023 годзе кампанія прадала ў Расію Ан-32, а таксама тры самалёты Ан-2.
Таксама ў кампаніі былі складанасці з атрыманнем пазыкаў. Напрыклад, кампанія «Пскоўавія», прызнаная банкротам, была вінна гродзенцам 253 тыс. рублёў. Яшчэ «Гродна» былі вінныя грошы некаторыя калгасы.
У студзені 2024 года стала вядома, што авіякампанію рэарганізуюць і далучаць да «Белавія».
Чытайце таксама: 16 суднаў. Якімі самалётамі валодае авіякампанія з Гродна
Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…
Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…
Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…
Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…
Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…
Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…