Кватэра на Парахавой. Фота: "Юрыэлт"
У Гродне прадаюць двухпакаёвую кватэру па вул. Парахавая, 9/1-у «кансентаўскім» доме, які будавалі ў 2000-х як элітнае жыллё. Інтэр'еры добра захавалі дух эпохі.
Інтэр'ер вельмі эклектычны: адна са сцен распісана пейзажным жывапісам, крэслы быццам узятыя з музея або дома культуры, нацяжная столь глянцавая, у адным памяшканні выкарыстаны тры розных віды свяцілень і люстра. Кватэра прадаецца з мэбляй. Абяцаюць добрую гукаізаляцыю.
Кухня і гасцёўня сумешчаныя і падзяляюцца толькі візуальна. На кухні - барная стойка з высокімі крэсламі, абедзенная зона са сталом і зона адпачынку — мяккі куток перад тэлевізарам. Зоны кухні і гасцінай візуальна падзялілі з дапамогай матэрыялу падлогі. У якасці дэталяў - лямпы і люстэркі. У спальні — мінімалізм, ложак і працоўнае месца.
Кватэра знаходзіцца на чацвёртым паверсе сяміпавярховіка. Агульная плошча — 80,5 кв. м. санвузел — сумешчаны. Матэрыял падлог — плітка, ламінат, сцен — шпалеры і афарбоўка. Ёсць зашклёная лоджыя.
Побач знаходзіцца аўтавакзал, чыгуначны вакзал, ГЦ «Казарма Молі», ЗЦ «Галактыка», рынак Скідзельскі, дзіцячы сад, школа, аптэка, аддзяленні банкаў, пошта, прыпынкі грамадскага транспарту, зручная транспартная развязка, цэнтр горада. У двары ёсць абсталяваная дзіцячая пляцоўка, паркоўка. У камплекце з кватэрай ідзе парковачнае месца ў падземным гаражы.
Кошт — $ 95 000. Вам дапамогуць прадаць нерухомасць для куплі гэтай. Кватэру можна здаць у арэнду.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: прадаецца кватэра ў цэнтры Гродна — у раёне, які любілі польскія і савецкія чыноўнікі
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…