Навіны

200-годдзе Аўгустоўскага канала адзначаць у межах Фестывалю нацыянальных культур

Падчас Фестывалю нацыянальных культур, які адбудзецца ў Гродне з 7 па 9 чэрвеня 2024 года, адсвяткуюць 200-годдзе Аўгустоўскага канала. Для турыстаў рыхтуюць фішкі і паляпшаюць інфраструктуру, паведаміў тэлеканал «Гродна Плюс».

Абновяць тэксты экскурсій і атэстуюць экскурсаводаў

Святкаванне 200-гадовага юбілею канала адбудзецца 9 чэрвеня 2024 года.

«Адбываецца шэраг мерапрыемстваў па паляпшэнні інфраструктуры Аўгустоўскага канала, падрыхтоўка да турыстычнага сезона. Шэраг праектаў і фішак у нас плануецца, каб прадставіць іх нашым турыстам. Плануецца да гэтай даты абнавіць усе тэксты экскурсій па Аўгустоўскім канале, атэставаць акрэсленую колькасць экскурсаводаў для правядзення экскурсій па Аўгустоўскім канале», — сказала намесніца кіраўніка Упраўлення спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама Таццяна Лідзяева.

Чытайце таксама: Чаму кароль Карл III быў бы добрым госцем на 200-годдзе канала?

Таксама да юбілею рыхтуюць юбілейныя паштоўкі. У палацава-паркавым комплексе Свяцк плануюць арганізаваць міжнародныя канферэнцыі.

Аўгустоўскі канал — помнік гідратэхнічнага дойлідства XIX стагоддзя. Складаецца з шэрагу шлюзаў і развадных мастоў. Канал судаходны і злучае рэкі Нёман і Віслу праз рэкі Бебжу, Нетту і Чорную Ганьчу. Яго даўжыня больш за 100 км (22 на тэрыторыі Беларусі і каля 79 у Польшчы). Размяшчаецца ў асабліва ахоўваемай зоне ЮНЭСКА.

Праплыць усю даўжыню канала зараз немагчыма

З кастрычніка 2016 года замежныя турысты маюць магчымасць наведаць канал без візы. Традыцыйна больш за ўсё наведвальнікаў на канале было падчас фестывалю «Аўгустоўскі канал у культуры трох народа», а таксама веламарафону «Суседзі».

У сакавіку 2020 года з-за каранавіруса Польшча закрыла памежны пункт пропуска Рудаўка-Лясная. Гэта водна-роварна-пешаходны пункт, які размяшчаецца наўпрост на Аўгустоўскім канале. Дзякуючы яму турысты мелі магчымасць сплаўляцца па канале з Польшчы ў Беларусь, а далей па Нёмане ў Літву, і ў адваротным кірунку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025

«Інтэр'еры з Pinterest» і «цэны як у Венецыі». У Гродне адкрылі буцік-гатэль The Cult на месцы знесенага гістарычнага будынка

У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…

2 красавіка 2025

Гронкі кветак, люстэркі і ружовае футра. У Гродне з’явіліся вясновыя фотазоны

Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…

2 красавіка 2025