Кватэра на Свярдлова. Фота: "Магазин недвижимости"
У Гродне прадаецца трохпакаёвая кватэра са свабоднай планіроўкай па вул. Свярдлова, 12. З ёй прадаюць астатнюю мэблю і тэхніку. На зашклёным балконе арганізавалі месца для адпачынку са столікам і крэсламі. Абяцаюць прыгожы від на горад — таму кватэру можна здаваць.
Кватэра — трохпакаёвая, але ў ёй дзве асобныя пакоі. Кухню сумясцілі з гасцінай зонай. Агульная плошча — 78,4 м². Яна знаходзіцца на перадапошнім паверсе пяціпавярхоўкі. Санвузел — сумешчаны.
На кухні размясцілі абсталяванне Electrolux — духавую шафу, посудамыйную машыну, пральную і сушыльную машыны. Спальні мінімалістычныя — у адной з іх ёсць спальнае месца, у другой — трохі мэблі.
Для захоўвання рэчаў тут ёсць ёмістая гардэробная і ўбудаваная шафа.
Дом — новабудоўля 2018 года, але знаходзіцца ў гістарычным цэнтры Гродна з добра развітой інфраструктурай. Побач — Гродзенская гарадская гімназія, набярэжная і гарадскі пляж, плошча Савецкая. У адным з суседніх дамоў жыў Васіль Быкаў. Побач любілі сяліцца чыноўнікі і ў міжваеннай Польшчы, і ў БССР, і ў незалежнай Беларусі.
Кошт — $ 105 000. Кватэра падыходзіць для здачы на суткі, адзначаюць прадаўцы.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: кватэра-палац з шахматнай падлогай і круглым ложкам
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…