Новых суддзяў прызначылі ў Гродзенскай вобласці. На павышэнне ў Гродзенскі абласны суд пайшоў Руслан Гурын, які быў суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна. Ён судзіў Сяргея Рымшу, рэдактара newgrodno.by Ігара Рэмзіка, актывістку і намесніка старшыні Саюза палякаў Рэнату Дзем’янчук, рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік.
Згодна з zubr.cc, ён таксама выдаў штрафаў на 15 777,5 рубля, адміністрацыйнага арышту — на 62 сутак. Вядома аб 57 «палітычных» рашэннях і прысудах.
Указ «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў» Аляксандр Лукашэнка падпісаў 15 лютага, паведамляе Telegram-канал «Право имеют».
У вобласці таксама прызначылі:
- Антановіч Анжаліку Ігараўну — суддзёй суда Ленінскага раёна Гродна на пяцігадовы тэрмін, у мінулым — старшы памочнік пракурора Гродна;
- Болька Андрэя Іванавіча — суддзёй суда Шчучынскага раёна на пяцігадовы тэрмін. У мінулым — следчы па асабліва важных справах РАСК;
- Вандзік Марыю Сяргееўну — суддзёй суда Слонімскага раёна на пяцігадовы тэрмін;
- Гурына Руслана Аляксандравіча — суддзёй Гродзенскага абласнога суда на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яго ад пасады суддзі суда Ленінскага раёна Гродна. Вядомы палітычнымі прысудамі;
- Кісяля Міхаіла Аляксеевіча — суддзёй суда Лідскага раёна на пяцігадовы тэрмін. У мінулым — адвакат;
- Мізула Ксенію Аляксандраўну — суддзёй суда Смаргонскага раёна на пяцігадовы тэрмін;
- Пацко Надзею Леанідаўну — суддзёй суда Лідскага раёна на пяцігадовы тэрмін;
- Пранько Станіслава Аляксандравіча — суддзёй суда Гродзенскага раёна на пяцігадовы тэрмін. У мінулым — памочнік пракурора Гродна;
- Радзівонік Наталлю Фёдараўну — намеснікам старшыні суда Слонімскага раёна;
- Сасноўскага Дзмітрыя Іванавіча — суддзёй суда Кастрычніцкага раёна Гродна на пяцігадовы тэрмін, вызваліўшы яго ад пасады старшыні і суддзі суда Круглянскага раёна. Выносіў палітычныя прысуды.