Інвестыцыі. Ілюстрацыйная выява створаная з дапамогай штучнага інтэлекту Copilot
У Гродзенскую вобласць у 2023 годзе прыцягнулі амаль $ 294 млн замежных інвестыцый. Паказчык вырас упершыню за чатыры гады. Але нават з улікам росту інвестыцый менш, чым было 10 гадоў таму. І гэта без папраўкі на інфляцыю.
Дадзеныя пра замежныя інвестыцыі апублікавала Галоўнае статыстычнае ўпраўленне Гродзенскай вобласці.
Асноўныя інвестыцыі ў Гродзенскую вобласць у 2023 годзе паступалі з гэтых краін:
Большая частка інвестыцый — 82,7% (амаль $ 243 млн) — прамыя замежныя інвестыцыі.
Чытайце таксама: Буйны завод у Смаргоні, які шмат гадоў забруджваў навакольнае асяроддзе, змяніў уласніка
З Гродзенскай вобласці арганізацыі накіравалі за мяжу $ 96,8 млн інвестыцый. Асноўную іх частку накіравалі ў Расію — 86,4%, у Літву — 6,2%, Казахстан — 3,6% і ва Узбекістан — 2,3%. Прамыя інвестыцыі склалі 83,6%.
Аб’ём інвестыцый змяншаўся з 2020 года. У 2019 годзе ён дасягнуў максімуму — $ 438,5 млн, а далей пачаў падаць: у 2020 — 430,1 млн, у 2021 — 258 млн, у 2022 — 225 млн.
Тады асноўнымі інвестарамі былі арганізацыі з Аўстрыі, Кіпра, Літвы і Польшчы.
Чытайце таксама: Замежныя інвестыцыі ў Гродзенскую вобласць падаюць трэці год запар
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…