Иллюстративное фото, сгенерированное нейросетью
У Гродне судзілі выхавацеля і маці непаўналетняга дзіцяці, а таксама самазанятага. Гродзенцаў аштрафавалі і спагналі сумы, якія яны атрымалі прадуктамі ад INeedHelpBY, прызнанай экстрэмісцкім фарміраваннем.
Суды прайшлі ў судзе Кастрычніцкага раёна. Гродзенцаў абвінавацілі ў парушэнні 1 пункта 2 дэкрэта
Выхавальніца атрымала прадукты на 1651,90 рубля, самазаняты — на 6540,35 рублёў. Яны аддадуць гэтыя грошы дзяржаве, а яшчэ заплацяць штраф у 30 базавых велічынь (1200 рублёў).
Вядома ўжо пра шэсць падобных судах у Гродне — менавіта такую колькасць затрыманых у горадзе называлі падчас масавага рэйду сілавікоў на сваякоў палітвязняў у канцы студзеня. Усяго ў Беларусі вядома пра 127 судоў па справах звязаных з INeedHelpBY.
Чытайце таксама: Палітвязняў з Гродна і іх блізкіх судзяць за атрыманне замежнай дапамогі
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…