Беспрацоўны мужчына ў Ашмянах выпіў і падрываў петарды ў грамадскім месцы. Гэтым ён парушыў грамадскі парадак. Яго пакаралі б пяццю суткамі арышту, але пры затрыманні ў яго знайшлі «экстрэмісцкія» падпіскі ў TikTok і Youtube — тэрмін павялічыўся.
Аказалася, што мужчына быў падпісаны на «Belamova» у TikTok і на «БЕЛСАТ NEWS», «Страна для жизни», «Реальная Беларусь», «NEXTA» у YouTube. Яго судзілі 23 лютага ў судзе Ашмянскага раёна па арт. 19.1 КаАП «Дробнае хуліганства» і ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, уключанай у рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».
За петарды яго арыштавалі на пяць сутак, за падпіскі — на 10. Разам яму прызначылі 12 сутак адміністрацыйнага арышту.
Чытайце таксама: Як не стаць экстрэмістам ў Беларусі? Юрыст — аб пакаранні за падпіску, лайк і рэпост