Фота ілюстрацыйнае: iStock
Доля выдаткаў на харчаванне ў Гродзенскай вобласці склала 38,6% - больш за ўсё. Белстат апублікаваў дадзеныя аб узроўні жыцця хатніх гаспадарак Гродзенскай вобласці ў IV квартале 2023 года — параўналі іх з агульнабеларускай статыстыкай.
Па выбарачным абследаванні хатніх гаспадарак (людзей, якія жывуць разам, і з агульным бюджэтам), наяўныя рэсурсы [грашовыя сродкі і кошт прадуктаў, вырашчаных на сваім участку за мінусам затрат на іх вытворчасць, ільготы і выплаты — Hrodna.life] у Гродзенскай вобласці для кожнага хатняй гаспадаркі склалі 2069,3 рубля на месяц.
Агулам у Беларусі ў IV квартале 2023 годзе наяўныя рэсурсы ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 2184,3 рубля на месяц, у тым ліку ў гарадах і пасёлках гарадскога тыпу — 2304,6 рубля на месяц, у вёсках — 1795 рублёў на месяц.
Грашовыя выдаткі жыхароў Гродзенскай вобласці ў апошні квартал года склалі 1962,4 рубля на хатнюю гаспадарку за месяц, з якіх 1467,8 рубля (74,8%) прыпадае на спажывецкія расходы. У іх уваходзяць харчаванне (38,6%), купля нехарчовых тавараў - 36,8% і аплата паслуг — 22,2%.
Па Беларусі ж грашовыя выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі больш — 2087,8 рубля на месяц, з якіх 1518,7 рубля (72,7%) ідзе на спажывецкія выдаткі. Выдаткі на харчаванне склалі 37,3%, на куплю нехарчовых тавараў - 36,8%, на аплату паслуг — 23,3%. Выходзіць, што ў Гродзенскай вобласці доля выдаткаў на ежу крыху большая, чым у сярэднім па Беларусі, а на аплату паслуг — меншая.
Чытайце таксама:
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…