Жыхарка Наваградка праз інтэрнэт-краму «Еўраопт» атрымала замежную дапамогу ў 107,42 рублёў ад арганізацыі «INeedHelpBY», якая пазней была прызнаная экстрэмісцкім фармаваннем. Яе аштрафавалі і пастанавілі спагнаць грошы.
Пастанову вынес суд Навагрудскага раёна 14 лютага. Яна нібыта парушыла абз.1 п. 2 Дэкрэта
Жанчына ў судовым пасяджэнні віну не прызнала. Аднак яе аштрафавалі на 20 базавых велічыняў (800 рублёў). Атрыманую дапамогу пастанавілі канфіскаваць.
Наколькі праблема маштабная?
Падчас рэйду КДБ у канцы студзеня за атрыманне прадуктовай дапамогі ад INeedHelpBY пад пераслед трапілі не менш за 287 чалавек. Па адміністрацыйных справах асудзілі мінімум 127 чалавек, 100 з якіх — па арт.24.15 КаАП «Выкарыстанне замежнай дармовай дапамогі», паведамляе «Вясна». Праваабаронцы заклікаюць абскардзіць рашэнні судоў. Гэта дае шанец на адмену пастановы, а таксама дазваляе адцягнуць час для выплаты штрафу.
Чытайце таксама: Палітвязняў з Гродна і іх блізкіх судзяць за атрыманне замежнай дапамогі