Навіны

«Атлас»: квіткі падаражэюць. Як размеркавалі рэйсы ў ЕС пасля закрыцця «Прывалкі»

З 1 сакавіка пункты пропуску «Райгардас» — «Прывалка» і «Лаварышкес» — «Катлоўка» закрыты. Праз гэта маршруты пасажырскіх перавозак у Літву і Польшчу з Беларусі мяняюцца. Паглядзелі, як размеркавалі паездкі з Гродна.

Рэйсы з Гродна ў Вільню і Коўна і аўтобусы Гродна — Беласток — Варшава і Мінск — Ліда — Гродна — Беласток — Варшава — аэрапорт імя Фрыдэрыка Шапэна паедуць праз пункт пропуску «Беняконі», расказалі ў агрэгатары поездак «Атлас» OfficeLife.

Частку маршрутаў з Гродна і Мінска ў Беласток і Варшаву накіруюць праз пункт пропуску «Брэст» («Варшаўскі мост»). Аўтобусы некаторых міжнародных маршрутаў з Мінска больш не будуць заязджаць у Гродна.

Чытайце таксама: «Жалезная заслона» апусцілася пад Гродна: што нясе закрыццё межаў беларускай эканоміцы і грамадству

Праезд сапраўды падаражэе, бо павялічыцца прабег і выдаткі на паліва. Напрыклад, аўтобусу з Гродна ў Беласток ці Варшаву давядзецца рабіць дадатковы круг у некалькі сотняў кіламетраў. Акрамя таго, на падаражанне можа паўплываць рост попыту ў выпадку, калі рэйсаў праз закрыццё пунктаў пропускаў стане менш. У такім выпадку попыт на астатнія маршруты вырасце, і перавозчыкі адрэагуюць на гэта ростам коштаў.

Як размеркавалі рэйсы з Гродна і што з коштамі?

Пакуль кошт квіткоў на даступныя ў дадатку агрэгатара рэйсы да 30 сакавіка па маршруце Гродна — Вільня і Гродна — Беласток — 100 руб. (да Беластока было — 90−100 руб.), з Гродна ў Варшаву — 120 руб.

Напрыклад, на маршруце Гродна — Беласток на 12 сакавіка (аўторак) на трох рэйсах з 17 стаіць адзнака аб праездзе праз «Беняконі», на чатырох — праз Брэст, яшчэ на адным — «праз Літву». У пятніцу, 15 сакавіка, плануецца 16 рэйсаў, з іх тры дакладна праз «Беняконі» і тры праз Брэст. У суботу, 16 сакавіка, рэйсаў плануецца 19, з іх таксама тры праз «Беняконі», чатыры праз Брэст, і адзін «праз Літву». У Варшаву з Гродна да канца месяца, згодна з дадаткам, запланавана па 9−13 рэйсаў у залежнасці ад дня тыдня. Размеркаванне паміж «Беняконямі», «праз Літву» і Брэстам прыкладна такое ж. На маршруце Гродна — Вільня да 21 сакавіка паказана па восем рэйсаў штодзень, з 22 сакавіка — па шэсць, а вось з 28 — па адным.

Падобна, што яшчэ не ўсю інфармацыю скарэктавалі: пасля 23 сакавіка ў дадатку стаяць адзнакі аб праходу маршрутак праз «Прывалку», а саміх рэйсаў больш бліжэй да канца месяца. На інфармацыі аб маршрутах з Гродна ў Вільню з 27 сакавіка засталася адзнака аб прамым рэйсе праз Друскенікі.

Як раслі кошты ў мінулы раз

Урад Літвы 21 лютага прыняў рашэнне закрыць два з чатырох пунктаў пропуска на мяжы з Беларуссю. Менавіта на найбліжэйшы да Гродна пагранпераход «Райгардас"-"Прывалка» пераарыентавалася большасць перавозчыкаў, калі ў лютым 2023 года Польшча закрыла пункт пропуска ў Баброўніках.

Кошты на квіткі з Гродна ў Беласток тады выраслі адразу на 33−38%, час у дарозе — на некалькі гадзін.

Падзяліцца

Апошнія запісы

TikTok: дыскабар з «гарлапанячай музыкай» на Савецкай папсаваў «вайб Гродна»

На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…

24 лістапада 2024

У Гродне робяць сувенірную карту для турыстаў. Толькі на рускай мове

"Гродна. Турыстычная карта для гасцей горада" выйдзе накладам 6000 штук. Усе асобнікі будуць толькі на…

23 лістапада 2024

Паміж могілкамі і «Гродна Азот» пабудуюць гандлёва-выставачны цэнтр

На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…

22 лістапада 2024

Google абнавіў спадарожнікавыя здымкі Гродна. Ацэніце маштабы гарадскіх будоўляў

Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…

22 лістапада 2024

«Штосьці з фільмаў жахаў». Топ-3 месцаў у Гродне, якія гараджане абыходзяць за вярсту

Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…

22 лістапада 2024

Нерухомасць тыдня: насупраць Triniti прадаюць кватэру ў мінімалістычным стылі з элементамі скандынаўскага дызайну

Праз дарогу ад гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы прадаюць трохпакаёўку ў новым доме.…

22 лістапада 2024