Навіны

У Гродне мужчына прынёс кветкі і фота Навальнага да консульства РФ. Яго судзілі

Мужчына прыехаў на таксі да генконсульства Расійскай Федэрацыі ў Гродне. Ён паклаў ля плота консульства фота памерлага ў ПК Аляксея Навальнага памерам 20 смх14,5 см і дзве гваздзікі. Таксама ён зрабіў фота. У гэты час ля консульства дзяжурыла міліцыя. Мужчыну затрымалі і судзілі за пікетаванне. Рашэнне з’явілася ў банку судовых рашэнняў. Прозвішчы і дакладныя даты невядомыя, бо рашэнне ананімізавана.

Справу разглядалі ў судзе Ленінскага раёна 20 лютага паводле ч.1 арт. 24.23 КаАП «Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў». Мужчына нібыта парушыў закон «Аб масавых мерапрыемствах», паколькі пікетаваў без дазволу Гродзенскага гарвыканкама. Яму далі 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Мужчына прызнаў віну. У судзе разгледзелі рапарт міліцыянта АМАП, які заўважыў мужчыну. Таксама даследавалі паказанні сведкі-міліцыянта, які дзяжурыў каля консульства. Ён і затрымаў «пікетаваўшага».

Дакладна невядома, усклаў кветкі беларус ці расіянін. Яго асабістыя звесткі, узрост і месца нараджэння ананімізаваныя. Вядома, што ў яго сярэдняя адукацыя, ён жанаты, не працуе, да адміністрацыйнай адказнасці не прыцягваўся. Пражывае ў Расіі.

У адпаведнасці з арт. 2 Закона «Аб масавых мерапрыемствах», пікетаванне — публічнае выказванне грамадзянінам або групай грамадзян грамадска-палітычных, групавых, асабістых і іншых інтарэсаў альбо пратэсту, у тым ліку шляхам галадоўкі, па якіх-небудзь праблемах з выкарыстаннем або без выкарыстання плакатаў, транспарантаў і іншых сродкаў. Яно можа праводзіцца толькі з дазволу мясцовага выканаўчага органа, выдадзенага на падставе заявы арганізатара масавага мерапрыемства аб яго правядзенні, пададзенай у пісьмовай форме не пазней, чым за 15 дзён да меркаванай даты правядзення масавага мерапрыемства.


Затрыманні ў Расіі

У Расіі тых, хто выходзіў пасля смерці Навальнага, таксама затрымлівалі, кветкі, фота і свечкі прыбіралі. Вядома пра выпадкі арышту. Паводле звестак расійскага праваабарончага праекта «ОВД-Инфо», з 16 да 18 лютага затрымалі больш за 340 чалавек у 30 гарадах.

Смерць Навальнага

Інфармацыя пра смерць расійскага палітыка Аляксея Навальнага ў папраўчай калоніі «Полярный волк» з’явілася 16 лютага. Паведамілі, што яму стала дрэнна пасля прагулкі. На днях Марыя Пеўчых распавяла, што Навальнага планавалі абмяняць на кілера Вадзіма Красікава, асуджанага за забойства ў Берліне. Яго ўдава Юлія Навальная паабяцала працягнуць справу мужа.

Толькі 24 лютага цела перадалі яго маці. У канцы тыдня плануецца правесці публічнае развітанне з палітыкам.

Аляксей Навальны — стваральнік «Фонду барацьбы з карупцыяй». Лічыўся галоўным апанентам Уладзіміра Пуціна. У 2020 годзе быў атручаны ядам з групы «Навічок». Пасля лячэння ў Германіі вярнуўся ў Расію, дзе ўжо ў аэрапорце быў затрыманы.

Чытайце таксама: Лідчанку судзілі за «пікет у Instagram» — пост з БЧБ-сцягам

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025