Назвы васьмі прыпынкаў афіцыйна зменяцца з 4 сакавіка 2024 года, удакладніў Гродзенскі гарадскі аператар пасажырскіх перавозак.
Прычынай назвалі паляпшэнне інфармацыйнага абслугоўвання жыхароў і гасцей Гродна. Зменяць назвы:
- Універсам «Кастрычніцкі» (па вул. Савецкіх Пагранічнікаў) на «Вуліца Цітова»;
- Крама «Нарач» (па Індурскай шашы ў абодвух кірунках) на «Вішнявец-1»;
- Хлебакамбінат (па вул. Пушкіна ў кірунку вул. Дзяржынскага) на «Гроднахлебпрам»;
- Дзіцячая бальніца (па вул. Астроўскага ў кірунку вул. Пушкіна) на «Гроднахлебпрам»;
- Хлебакамбінат (па вул. Пушкіна ў кірунку вул. Дубко) на «Гандлёвы цэнтр «На Пушкіна»;
- Вуліца Гаспадарчая (па вул. Курчатава ў кірунку вул. Дзяржынскага) на «Малочны свет»;
- Гроднааграспецаўтатранс (па вул. Мясніцкай у абодвух кірунках) на «Вуліца Гаспадарчая»;
- Гандлёвае прадпрыемства «Лімож» (па вул. Брыкеля) на «Сярэдняя школа № 28».
Чытайце таксама: