У Гродне па вул. Багдановіча, 6 прадаецца еўрадвушка з дызайнерскім еўрарамонтам і ўзаконенай перапланіроўкай. У санвузле тут разумны ўнітаз «Vello» з функцыяналам для гігіены і камфорту: падагрэвам сядзення, вакуумным змывам і аўтаматычным уздымам-апусканнем вечка. Кватэра прадаецца з усёй мэбляй і тэхнікай.
У кватэры выкладзеная стыльная італьянская плітка. Шафы схаваны ў прасторы люстэркамі. Кватэру распісаў мастак-дызайнер. Сцены абліцаваныя дэкаратыўнай цэглай. Радыятары ацяплення — таксама дызайнерскія.
Інтэр'ер вытрыманы ў цёмных танах. Канапа і крэслы — глыбокага цёмна-зялёнага колеру. На кухні ёсць барная стойка. Ложак у спальні прыхаваны за занавесай. Люстэрка апраўлена. У сумешчаным санвузле ўсталявалі бойлер Electrolux на 90 літраў, ёсць пральная машына Bosch.
Кватэра размешчаная на першым паверсе пяціпавярхоўкі. Гаспадары замянілі ўсе камунікацыі: сантэхніку, ацяпленне, электраправодку, усталявалі электрапліту.
Агульная плошча — 57 м². Побач ёсць дзіцячыя сады, школа, гімназія, аптэкі, банкі, кафэ і рэстараны, крамы. Недалёка ад дома — Швейцарская даліна і цэнтр. Абяцаюць спакойных суседзяў. Вокны кватэры выходзяць у ціхі двор, схаваны ад гарадскога трафіку.
Уладальнікі рэкамендуюць кватэру для пражывання і будучага бізнэсу.
Кошт — $ 69 999.
Чытайце таксама: Нерухомасць тыдня: дом на 200 «квадратаў» у Зарыцы з гульнявым пакоем