Будынак былога кафэ "Кулёк". Крыніца: gcn.by
Памяшканні былога кафэ «Кулёк» у парку Жылібера здаюць у арэнду. Пачатковая цана за права заключэння дамовы на тры гады — амаль 766 рублёў.
У арэнду прапануюць дзве пабудовы па адрасе вуліца Ажэшкі, 16. Першая — будынак кафэ плошчай 222,9 кв.м., другая — будынак склада плошчай 361 кв.м.
У сакавіку 2023 года на гэтым месцы адкрылі кафэ «Кулёк». Права арэнды памяшкання на тры гады тады выкупіла сетка «Ш&Б», якая належыць бізнесмену Віктару Ларыёнаву. За гэта прадпрымальнік заплаціў 42,3 тыс. рублёў - у 40 разоў больш, чым была пачатковая сума. Новы ўладальнік планаваў нанова «напісаць гісторыю гэтага месца».
Раней у памяшканні з савецкіх часоў і да 2000-х працавала кафэ «Бярозка». Потым там працавалі «Калабкі», якія зачыніліся ў лістападзе 2020 года.
Чытайце таксама: Какие новые заведения появились в Гродно за полгода, а какие закрылись?
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…