Торт King Cake. Крыніца: Instagram / king.cake_classic
Вытворчасць тортаў пад брэндам King Cake запусцілі на Азёрскай шашы ў Гродне. Торты, падобныя да традыцыйнай літоўскай выпечкі шакоціс, гатуюць уручную і выпякаюць на адкрытым агні.
Кожны слой торта запякаюць на адкрытым агні асобна — такім чынам робіцца да 20 слаёў. Захоўвацца ласунак можа да 30 сутак. Для ўпакоўкі выкарыстоўваюць экалагічныя матэрыялы на аснове цэлюлозы.
Прадукуе торт пад брэндам King Cake прадпрыемства «Белкандытар». Купіць яго можна ў гандлёвым доме «Баторыя». Кілаграмовы торт каштуе 38,19 рублёў. Плануецца, што такія торты будуць прадаваць і ў іншых гандлёвых сетках горада.
Такога тыпу торт — характэрны для нашага рэгіёна. У Літве ён называецца шакоціс, у Польшчы сэнкач, а на Гродзеншчыне ёсць свой аналаг — банкуха, якую вырабляюць у Свіслачскім раёне. У 2019 годзе торт банкуха ўпісалі ў спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі.
Торт King Cake ад «Белкандытара» атрымаў сертыфікат «Знак якасці прадукцыі для дзяцей», бо ўдзельнічаў у «выбарах» 25 лютага. Тады ў Гродзенскім абласным інстытуце развіцця адукацыі вырашылі стварыць дзіцячы ўчастак для галасавання, дзе прапаноўвалі выбраць не кандыдата ў дэпутаты, а самы смачны ласунак. King Cake апынуўся адным з пераможцаў.
Чытайце таксама: Драўляны будынак у Новым свеце «ажыў»: у ім прадаюць вырабы з мяса і фермерскі сыр
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…