fotokoot, wikimapia.org
У гродзенскай турме № 1 на Кірава, 1 не хапае кіроўцаў. Іх шукаюць праз сайт Дзяржаўнай службы занятасці з 19 лютага 2024 года.
На сайце службы занятасці размясцілі дзве вакансіі. Першая — кіроўца грузавога аўтамабіля гаража аддзела тылавога забеспячэння. За адну стаўку яму гатовыя плаціць 900 рублёў (сума без выплаты падатка). Ад кандыдата патрабуецца наяўнасць агульнай сярэдняй адукацыі.
Другая — таксама кіроўца грузавога аўтамабіля. За стаўку кадыдату гатовыя плаціць 1500 рублёў. Але ў гэтай вакансіі больш патрабаванняў. Узрост павінен быць да 28 гадоў, наяўнасць агульнай сярэдняй адукацыі. Таксама вітаецца служба ва Узброеных сілах Беларусі, адсутнасць судзімасці, гатоўнасць да службы ў Аддзяленні ўнутраных спраў па дзелавых і маральных якасцях.
Станам на 1 лютага 2024 года ў Гродзенскай вобласці было 16 тыс. вольных працоўных месцаў. З іх 10,1 тыс. па працоўных прафесіях.
Чытайце таксама: Больш за 3000 заплацяць толькі намесніку галоўнага лекара. Якія вакансіі для медыкаў ёсць у Гродне і вобласці
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…