У Скідзелі паляўнічыя сфатаграфавалі незвычайных для нашых шырот нільскіх гусей. Упершыню ў Беларусі гэтых птушак зафіксавалі ў 2020 годзе.
Ад іншых гусей гэтая птушка адрозніваецца характэрнай іржава-карычневай афарбоўкай і цёмна-карычневым колам на шыі. Таксама ў птушкі цёмна-карычневыя плямы вакол вачэй, якія робяць позірк птушкі вельмі выразным.
Дзе звычайна жывуць такія птушкі
Натуральнае асяроддзе гэтага віда — Афрыка. Яны жывуць на поўдзень ад Сахары і ў даліне ракі Ніл у Егіпце. У краінах Еўропы і Азіі іх часта выкарыстоўваюць у якасці дэкаратыўнай паркавай птушкі. Убачыць такую птушку ў Беларусі - рэдкасць.
У Беларусі птушка з’яўляецца з 2020 года
Нільскага гуся ўпершыню зафіксавалі ў Беларусі ў пачатку 2020 года. Тады дзве асобіны заўважылі ў ваколіцах вёскі Макараўцы ў Бераставіцкім раёне. Калі арнітолагі вызначылі дакладны від жывёлы, яе ўключылі ў спіс птушак Беларусі і аднеслі да катэгорыі «С» — збеглыя з няволі птушкі, якія стварылі незалежную гнездавую папуляцыю, але размнажацца на тэрыторыі самой краіны яшчэ не пачалі.
Чытайце таксама: У Гродзенскім заапарку ратуюць птушак. Як яны туды трапляюць?