Навіны

Новым уладальнікам сінагогі ў Слоніме стаў расіянін

Будынак слонімскай сінагогі выкупіў расіянін. Гэта адбылося 22 лютага 2024 года, паведаміў Onliner са спасылкай на «БУТБ-Маёмасць».

Будынак прадавалі за адну базавую велічыню (40 рублёў). Расіянін, які выкупіў сінагогу, быў адзіным, хто вырашыў яе набыць. Канчатковая цана склала 42 рублі. Паводле ўмоваў аўкцыёна новы ўладальнік мусіць увесці будынак у эксплуатацыю на працягу пяці гадоў. Таксама ён павінен захаваць усе стылістычныя і канструктыўныя асаблівасці будынка.

Будынак дазволена рэканструяваць пад аб’ект культавага прызначэння, музейны комплекс, грамадскае харчаванне або гандаль, ён можа атрымаць культурна-відовішчнае ці забаўляльнае прызначэнне.

Чытайце таксама: Ацаніць інтэр'ер слонімскай сінагогі ў XVII стагоддзі праз VR-шлем. У Беларусі стварылі першую віртуальную рэканструкцыю будынка

Папярэдняя пакупніца не пацягнула рамонт

У 2018 годзе выкупіць слонімскую сінагогу планаваў брытанскі Фонд яўрэйскай спадчыны. Прадстаўнікі арганізацыі ўнеслі сінагогу ў Слоніме ў спіс самых значных аб’ектаў яўрэйскай сусветнай спадчыны, якім патрэбна дапамога.

Першы раз улады выставілі сінагогу на аўкцыён у пачатку лета 2020 года. Помнік архітэктуры 1642 года першапачаткова ацанілі ў 137 тыс. рублёў ($ 50 тыс. па тагачасным курсе). З траўня па снежань аб аўкцыёнах аб’яўлялася тройчы, але пакупнікоў усё не было. У выніку, да апошніх таргоў сінагога патаннела да 27 тыс. рублёў.

У канцы 2020 года слонімскую сінагогу купіла дзіцячая пісьменніца Іаана Рыўз (Ілона Караваева) за 30 тыс. рублёў. Для гэтага яна прадала кватэру ў Мінску. Для пошуку сродкаў яна стварыла фонд «Ратуючы спадчыну». На рэканструкцыю спатрэбілася 164 тыс. рублёў - такіх грошай жанчына сабраць не змагла. У чэрвені 2022 года Караваева ліквідавала фонд. Аднаўленню сінагогі перашкодзілі санкцыі і вайна ва Украіне. Інвестараў або дзяржаўных праграм для падтрымкі праекта таксама не знайшлося. Слонімскі райвыканкам забраў сінагогу назад.

Летась будынак сінагогі спрабавалі прадаць два разы — у траўні за 129 тыс. рублёў (€ 40 тыс.) і ў кастрычніку за 64,5 тыс. рублёў (€ 20 тыс.). Але тады будынкам ніхто не зацікавіўся.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025