У гандлёвым цэнтры OldCity на вуліцы Дубко плануюць стварыць новыя гандлёвыя плошчы. Адпаведную інфармацыю апублікавалі на сайце гандлёвага цэнтра.
У гандлёвым цэнтры плануюць змяніць фасад, які выходзіць на вуліцу Дубко — да яго дабудуюць дадатковыя гандлёвыя плошчы. Уладальнікам бізнеса ўжо зараз прапануюць арэндаваць гандлёвую прастору плошчай ад 20 да 400 кв.м. Дакладная дата рэалізацыі праекта пакуль не вядомая.
Пашырыць OldCity планавалі ў 2020 годзе
Гэты самы праект планавалі рэалізаваць вясной-летам 2021 года. Тады ўжо быў практычна сфармаваны пул арандатараў, якім прапаноўвалі арэндныя месцы плошчай ад 30 да 320 кв.м. у ідэнтычных дабудаваных з боку вуліцы Дубко павільёнах. У новай частцы планавалі размясціць фірмовыя крамы, аб’екты грамадскага харчавання і зону забаў.
Чытайце таксама: Будоўля гандлёвага цэнтра каля OldCity адкладаецца — участак зноў прадаюць