Адміністрацыйны будынак "Гродна Азот". Фота: Hrodna.life
Прадпрыемствы «Гродна Азот» і «Хімвалакно» спрабавалі адмяніць санкцыі праз Еўрапейскі суд. Але там не падтрымалі пазоў і не адмянілі абмежаванні для прадпрыемстваў.
Гродзенскія прадпрыемствы звярнуліся ў Еўрапейскі суд у сакавіку 2022 года. Яны спрабавалі дамагчыся адмены санкцый, якія ўвялі супраць «Азота» у 2021 годзе. У выніку 21 лютага 2024 года Еўрапейскі суд агульнай юрысдыкці не стаў адмяняць санкцыі. «Гродна Азот» і «Хімвалакно» павінны будуць аплаціць судовыя выдаткі.
Прадпрыемства «Гродна Азот» патрапіла пад санкцыі ЗША у красавіку 2021 года. У жніўні пад амерыканскія санкцыі патрапіў дырэктар «Гродна Азот» Ігар Ляшэнка. У снежні 2021 года прадпрыемства патрапіла ў пяты пакет санкцыій Еўрасаюза.
У студзені 2022 года «Гродна Азот» накіраваў зварот у прадстаўніцтва Міжнароднай арганізацыі працы для краінаў Усходняй Еўропы і Цэнтральнай Азіі ў Маскву. Праз яго прадпрыемства патрабавала адмяніць санкцыі, тлумачачы, што ў выніку абмежаванняў «Гродна Азот» можа стаць пагрозай для рэгіёна, у тым ліку памежным тэрыторыям сумежных дзяржаў. Таксама прадпрыемства накіравала ліст у генеральный секратарыят Еўрасаюза па пытанні санкцый.
Чытайце таксама: «Гродно Азот» потребует отмены санкций через Международную организацию труда
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…