На продаж выстаўлена база адпачынку «Пышкі». Яна месціцца ў аднайменным гарадскім лесе, недалёка ад «Кронон Парк Отеля», на беразе Нёмана. На тэрыторыі базы размяшчаецца парк забаў «Джунглі-парк», павільён на 70 чалавек і альтанкі.
У склад комплексу на продаж уваходзіць 10 капітальных пабудоў агульнай плошчай 1554 кв. м.
Асноўны будынак — двухпавярховы, цагляны. Акрамя яго, ёсць зактыты драўляны павільён плошчай 124 кв. м на 70 чалавек з камінам, альтанкі, тэнісны корт, мангалы, вяровачны экстрым-парк «Джунглі-парк». Можна гуляць у лазертаг і пейнтбол.
На ўчастку праведзены камунікацыі - электрычнасць, вада, каналізацыя, газ. Ёсць уласны спуск да Нёмана.
За ўсё гэта хочуць 2 753 830 руб. ($ 850 тыс.). Рэальнаму пакупніку абяцаюць гандаль.
Бонусам прапануюць распрацаваны праект рэканструкцыі, які прадугледжвае круглагоднае выкарыстанне парку забаў «Джунглі парк». Пляцоўка размешчана на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны «Парк «Аўгустоўскі канал» і дае магчымасць стаць рэзідэнтам СЭЗ пры рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.
Чытайце таксама: